Галоўная Студэнт Здароўе Камісія па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні

Камісія па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні студэнтаў, магістрантаў, клінічных ардынатараў і аспірантаў універсітэта

У адпаведнасці з дзейсным заканадаўствам пуцёўка ў санаторыі рэспублікі ці ў санаторый-прафілакторый БДМУ можа выдзяляцца па рашэнні камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні не часцей за 1 раз у дванаццаць месяцаў на падставе асабістай заявы і рэкамендацый, выкладзеных у медыцынскай даведцы аб стане здароўя ўстаноўленай формы.

Аздараўленне ў студэнцкім санаторыі-прафілакторыі БДМУ прыроўніваецца да аздараўлення/лячэння ў санаторна-курортных арганізацыях.

Пуцёўкі выдзяляюцца ў

— 
Санаторыі рэспублікі
для студэнтаў, магістрантаў, клінічных ардынатараў, аспірантаў, дактарантаў дзённай формы навучання, а таксама для іх непаўналетніх дзяцей.
— 
Студэнцкі санаторый-прафілакторый БДМУ
для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў дзённай формы навучання.

Дакументы, якія прадастаўляюцца ў камісію па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні

— 
Заява аб выдзяленні пуцёўкі
узоры заяў:
у санаторый-прафілакторый БДМУ
у санаторна-курортныя арганізацыі
у санаторна-курортныя арганізацыі для бацькоў з дзецьмі
— 
Медыцынскую даведку аб стане здароўя формы 1 здр/у-10
для іншагародніх даведка афармляецца ў 120 кабінеце 33-й паліклінікі Мінска, для жыхароў Мінска – у паліклініках па месцы абслугоўвання (срок дзеяння даведкі – 6 месяцаў).
— 
Студэнцкі білет
замест студэнцкага білета можна прадставіць заліковую кніжку альбо пасведчанне.
— 
Даведка з месца працы мужа/жонкі аб выдзяленні/невыдзяленні пуцёўкі дзіцяці
калі пададзена заява аб выдзяленні пуцёўкі дзіцяці студэнта, магістранта, клінічнага ардынатара, аспіранта, дактаранта.

Аб выдзяленні пуцёвак
у санаторый-прафілакторый БДМУ

Дакументы на выдзяленне пуцёўкі ў санаторый-прафілакторый падаюцца ў камісію не пазней, чым за 10 дзён да пачатку заезду.

За 7-10 дзён да пачатку заезду камісія пачынае выдаваць пуцёўкі ў студэнцкі санаторый-прафілакторый БДМУ. Пуцёўкі выдаюцца асабіста студэнту, магістранту, аспіранту ці дактаранту толькі пры прад’яўленні імі студэнцкага білета, заліковай кніжкі ці пасведчання.

Навучэнцам, як асобнай сацыяльнай катэгорыі, пуцёўкі выдзяляюцца на ільготных умовах – сума аплаты складае 15% ад агульнага кошту пуцёўкі (г.зн. 191 тысячу рублёў за 18 дзён).

Графік заездаў у «Студэнцкі санаторый-прафілакторый БДМУ»

 

Аб выдзяленні пуцёвак
у санаторыі Рэспублікі Беларусь

Дакументы на выдзяленне пуцёўкі ў санаторыі рэспублікі падаюцца загадзя: не пазней, чым за 1 месяц да пачатку квартала, у якім плануецца лячэнне (аздараўленне). Пры выдзяленні пуцёўкі Рэспубліканскім цэнтрам для БДМУ камісія прымае рашэнне аб размеркаванні пуцёвак для навучэнцаў.

Пуцёўкі выдаюцца не раней як за месяц да пачатку заезду ў санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі асабіста заяўніку.
Аплата кошту пуцёвак ажыццяўляецца ў залежнасці ад даходу заяўніка; для студэнтаў – 15% ад кошту пуцёвак у санаторыі.
Пасля праходжання лячэння/аздараўлення ў камісію ў 10-дзённы тэрмін здаецца зваротны талон да пуцёўкі.

Адрас: 220116 г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83/8,
інтэрнат № 7.
Тэлефон: + 375 17 376-85-62

 

 Падзяліцеся