Галоўная Студэнт Здароўе Кансультатыўная паліклініка

Кансультатыўная паліклініка

Кансультатыўная паліклініка12 лістапада 2010 года загадам рэктара ў нашым універсітэце была арганізівана кансультатыўная паліклініка для студэнтаў на функцыянальнай аснове на базе клінічных кафедраў універсітэта. Паліклініка стваралася ў мэтах захавання, умацавання здароўя студэнтаў нашага ўніверсітэта і развіцця практыкі сацыяльнага партнёрства паміж адміністрацыяй універсітэта і калектывам студэнтаў.

Функцыянаванне паліклінікі дазваляе вырашаць многія важныя задачы: стварэнне дадатковых спрыяльных умоў па медыцынскім абслугоўванні студэнтаў, накіраваных на ўмацаванне іх здароўя; непарыўнае эфектыўнае спалучэнне аздараўлення з адукацыйным працэсам; стварэнне пераемнасці ў рабоце клінічных кафедраў і студэнцкага санаторыя-прафілакторыя па захаванні здароўя студэнтаў (у прафілакторыі можна выконваць фізіятэрапеўтычныя і іншыя працэдуры, якія былі рэкамендаваны на кафедрах паліклінікі).

Штогод за бясплатнымі медыцынскімі кансультацыямі на кафедры, якія ўваходзяць у склад паліклінікі, звяртаецца каля 1000 студэнтаў. Праца, якая праводзіцца рэгулярна, а таксама накоплены вопыт дазволілі ўдасканальваць арганізацыю работы паліклінікі для студэнтаў на функцыянальнай аснове, на што былі накіраваны выдадзеныя пасля стварэння паліклінікі загады рэктара.

У цяперашні час кансультатыўная паліклініка працуе з прыцягненнем прафесарска-выкладчыцкага складу 21-ой клінічнай кафедры ўніверсітэта.

Усяго з дня арганізацыі работы паліклінікі кансультацыю атрымалі 7111 студэнтаў: у 2015 годзе ў параўнанні з 2011 годам колькасць кансультацый павялічылася на 65%.

 лістапад – снежань 2010 года – 395 студэнтаў,

2011 год – 1028 студэнтаў,

2012 год – 912 студэнтаў,

2013 год – 1706 студэнтаў,

2014 год - 1766 студэнтаў,

2015 год - 1699 студэнтаў,

2016 год - 1849 студэнтаў.

Графік правядзення кансультацый студэнтаў прафесарска-выкладчыцкім складам кафедраў

Увазе студэнтаў

За дадатковай інфармацыяй аб рабоце кансультатыўнай паліклінікі можна звярнуцца па тэлефонах:
+ 375 (17) 277-17-05.

 

 Падзяліцеся