Галоўная Студэнт Здароўе Студэнцкі санаторый-прафілакторый

Студэнцкі санаторый-прафілакторый

Адрас: 220116 г. Мінск, пр-т Дзяржынскага 83/6, інтэрнат № 5.
Тэлефоны: + 375 17 207-95-43.
Час працы: з 830 да 2000.

Санаторый-прафілакторый пры Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце быў адчынены ў верасні 1965 г. у адпаведнасці з Пастановай Мінскага абласнога савета прафсоюзаў са згоды працоўнага калектыва навучвльнай установы.

Студэнцкі санаторый-прафілакторыйПрофіль студэнцкага санаторыя-прафілакторыя – агульнатэрапеўтычны, для бальных з захворваннямі сардэчна-судзіннай сыстемы, страўнікава-кишачнаго тракта, апорна-рухавага апарата, захворваннямі ЛОР-органаў, дыхальный сістэмы, органаў зроку.

У санаторыі-прафілакторыі забяспечана аздараўленне і лекаванне студэнтаў без адрыва ад навучання, прадастаўленне рацыянальнага і неабходнага дыятычнага пітання, паўната і бесперапыннасць лячэбна-аздараўляльнага працэса, яго высокая эфектыўнасць, пераемнасць у працы з установамі аховы здароўя.

Пуцёўкі выдзяляюцца і выдаюцца па рашэнню камісіі па аздараўленню і санаторні-курортнаму лекаванню студэнтаў універсітэта, не раней чым за месяц да пачаткаа заезду.

Для выдзялення пуцёўкі студэнты падаюць пісьмоваю заяву ў камісію з дадаткам спраўкі для атрымання пуцёўкі ў санаторна-курортныя установы форма № 070/ у-02. Плата ўносіцца за пуцёўку ў касу арганізацыі по месцы навучання ў памеры 15% яе кошту.

Асобы, якія маюць права на санаторна-курортнае лекаванне і аздараўленне за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, могуць атрымаць на працягу каляндарнага года не больш за адну пуцёўку. У першую чаргу прымаюцца інваліды, цяжарныя, донары, асобы, якія знаходзяцца пад дыспансерным наглядам. 

Лекаванне пацыентаў у студэнцкім санаторыі-прафілакторыі арганізавана з выкарыстаннем сучаснага медыцынскага абсталявання, прэфармаванымі лячэбнымі фактарамі. Лячэбная база прадстаўлена: фізіатэрапеўтычнымі кабінетамі, дзе ажыцяўляецца электрасветалекаванне: сінусаідальныя мадуляваныя токі, гальванізацыя, ультрагукавая тэрапія, электрафарэз лекавых рэчываў, электрастымуляцыя цягліц, дыадынамічныя токі, УВЧ – тэрапія, мікрахвалявая тэрапія, дарсанвалізацыя мясцовая, КВЧ – тэрапія, ультрафіялетавае аблучэнне (мясцовае), магнітатэрапія; кабінетам лячэбнага масажа: ручны масаж, гидрамасаж, вібрамасаж; інгаляторыям, дзе адпускаюць шчалачныя, масляныя, лекавыя інгаляцыі; кабінет ЛФК: зал лячэбнай гімнастыкі абсталяваны шведскімі сценкамі, гімнастычнымі зэдлямі, трэнажорам «Здароўе», бегавай дарожкай; кабінет функцыянальнвй дыягностыкі: абсталяван аднаканальным электракардыографом ЭК1Т-03М2.

 
 

Прыродныя фактары ў санаторыі-прафілакторыі прадстаўлены: вадалекаваннем, куды ўваходзіць ваннае аддзяленне на тры ванны, якія забяспечаныя кампрэсарам для выдзялення жамчужных ванн, прэсных, араматычных, лекавых ванн, кантрасных, шкіпінарных, саляных ванн;  кабінет падводнага душа-масажа, душавая кафедра для водпуску лячэбных душаў: цыркулярнага, струмянёвага, узыходзячага душа, дажджавога, веернага, Шатландскага, кантраснага. Функцыяніруе кабінет парафіна-азакерыталячэння, фитатэрапіі, галатэрапіі, брудалячення.

Харчаванне ў студэнцкім санаторыі-прафілакторыі арганізаванв на дагаварных пачатках з сталовай універсітэта і ажыцяўляецца ў цэнтральнай сталовай размешчанай у 1-ым корпусе і яе філіялах – інтэрнатах № 3 і № 5.

Богдан Таццяна Уладзіміраўна

Галоўны ўрач
Богдан Таццяна Уладзіміраўна

Адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83/6, інтарнат № 5.
Тэлефон: + 375 17 207-95-43

 

 Падзяліцеся