Галоўная Студэнт Дыстанцыйнае навучанне

Дыстанцыйнае навучанне

Укараненне сістэмы дыстанцыйнага навучання ва ўніверсітэце ажыццяўляецца цэнтрам развіцця інфармацыйных тэхналогій супольна з інтэрнатурай і клінічнай ардынатурай, дэканатам факультэта прафарыентацыі і даВНУшнай падрыхтоўкi,іншымі зацікаўленымі структурнымі падраздзяленнямі.

На сённяшні дзень у рамках студэнцкага інтранэт-сайта паспяхова функцыянуе сістэма аддаленага кампутарнага тэставання студэнтаў і слухачоў, арганізавана праца студэнцкага форума і зваротная сувязь з кіраўніцтвам і выкладчыкамі ўніверсітэта. На студэнцкім сайце і на старонках кафедраў змешчаны навучальна-метадычныя матэрыялы (прэзентацыі лекцый, навучальна-метадычныя дапаможнікі і навучальныя матэрыялы) і электронныя навучальна-метадычныя комплексы. Працуе электронны каталог бібліятэкі, што дазваляе зарэгістраваным карыстальнiкам паўнатэкставы доступ да вялікага аб'ёму навучальнай і навучальна-метадычнай літаратуры. Усё гэта дазваляе ў поўным аб'ёме атрымаць тэарэтычныя веды па навучальных дысцыплінах і азнаёміцца з методыкамі выканання практычных навыкаў не выходзячы з дому.

У 2014/2015 навучальным годзе пачала працаваць поўнафункцыянальная сістэма дыстанцыйнага навучання на факультэце прафарыентацыі і даВНУшнай падрыхтоўкі шляхам трансфармацыі дыстанцыйных курсаў..

У якасці элементаў гэтай сістэмы выступаюць

— навучальна-метадычныя матэрыялы для падрыхтоўкі да кантрольных прац, што размяшчаюцца на сайце ўніверсітэта з частасцю 1 раз на месяц;

— кантрольныя працы, што размяшчаюцца на сайце ўніверсітэта з частасцю 1 раз на месяц і адсыланыя на праверку выкладчыкам факультэта на электронную пошту;

— кансультацыі слухачоў, што праводзяцца на форуме ці вочна па выходных 1 раз на месяц.

 

 Падзяліцеся