Галоўная Студэнт Студэнцкі клуб

Студэнцкі клуб

Студэнцкі клуб БДМУ быў адкрыты ў 1965 годзе дзеля стварэння спрыяльных умоў для развіцця аматарскай мастацкайтворчасці студэнтаў-медыкаў, арганізацыі вольнага часу навучэнцаў. Маючы шматгадовы досвед у сферыасветніцкай і мастацка-творчай дзейнасці, студэнцкі клуб, як установа культуры клубнага тыпу, сёння ўяўляе сабой сучасную структуру культурна-масавай працы ва ўніверсітэце. Упарадкаваны корпус актавай залы з больш 800 глядацкіхмесцаў, сучаснае тэхнічнае абсталяванне, прасторныя памяшканні для правядзення культурна-масавых імпрэздазваляюць эфектыўна выконваць заданні студэнцкага клуба, спрыяюць рэалізацыі шматлікіх формаў клубных паслуг,развіццю інтэлектуальна-творчага патэнцыялу студэнтаў.

Сучасны студэнцкі клуб з'яўляецца годным наступнікам лепшых традыцый універсітэта і студэнцкай моладзі. З 2001 годаўзначальвае працу студэнцкага клуба Т. А. Кветка.

Спецыялісты студэнцкага клуба ажыццяўляюць арганізацыю і правядзенне шматлікіх культурна-масавых імпрэз ваўніверсітэце, забяспечваюць рэжысёрскае рашэнне, мастацкае, гукавое і музычнае афармленне. Выконваюць пастаўленыяперад клубам задачы па развіцці традыцыйных кірункаў культурнай дзейнасці, арганізацыі моладзевага вольнага часу,практычнай падтрымцы сацыяльна значных творчых ініцыятыў навучэнцаў. Працуючы ў цесным узаемадзеянніз факультэтамі, структурнымі падраздзяленнямі і грамадскімі арганізацыямі, улічваючы ініцыятыву студэнтаў і сацыяльнызаказ, кожная імпрэза студэнцкага клуба ператвараецца ў свята ўніверсітэта.

Безумоўна, каляндарныя даты: прафесійныя, дзяржаўныя і народныя святы – з'яўляюцца стрыжнем для стварэнняформаў культурна-масавых імпрэз у студэнцкім клубе.

Аматарскія калектывы мастацкай творчасці

Народны тэатр

Народны тэатр
«Эскулапы»

Народная агітацыйна-мастацкая брыгада «Панацэя»

Народная агітацыйна-мастацкая брыгада «Панацэя»

Студэнцкі тэатр эстрадных мініяцюр «Эпідэмія»

Студэнцкі тэатр эстрадных мініяацюр «Эпидэмія»

Студэнцкі тэатр эстрадных мініяцюр «Біялакт»

Студенцкі тэатр эстрадных мініяцюр «Біялакт»

Эстраднае аб

Эстраднае аб’яднанне курсантаў ВМФ «ХамелеOn»

Эстрадное объединение иностранных учащихся

Эстраднае аб’яднанне
замежных навучэнцаў

Фальклорны тэатр «Мед.уні.ца»

Фальклорны тэатр
«Мед.уні.ца»

Интернациональный хор «Доминанта»

Інтэрнацыянальны хор «Дамінанта»

Вокальная группа «Кантаре»

Вакальная група
«Кантаре»

Студия бального танца «Элеганс»

Студыя бальнага танца
«Элеганс»

Творческая мастерская «Альтанка»

Творчая майстэрская
«Альтанка»

Клуб арвалеологии

Творчая лабараторыя 
«Алхімікі»

Ансамбль скрипачей

Ансамбль скрыпачоў
«Perpetuum  mobile»

Кірункі дзейнасці

Арганізацыйная структура студэнцкага клуба пададзена клубнымі фармаваннямі, у ліку якіх народны тэатр і народнаяагітацыйна-мастацкая брыгада, аматарскія калектывы мастацкай творчасці і аматарскія моладзевыя з'яднанні з удзеламбольш 500 студэнтаў.

Праводзячы мэтавую працу па расчыненні мастацкіх здольнасцяў і прыцягненні творчых студэнтаў, студэнцкі клубарганізуе працу кружкоў, аматарскіх з'яднанняў і калектываў мастацкай творчасці, іх рэпетыцыйную, навучальна-творчую,канцэртна-сцэнічную дзейнасць, удзел у раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных імпрэзах.

У 2013 годзе арганізацыйная структура студэнцкага клуба ўніверсітэта пададзена 23 клубнымі фармаваннямі і складаеццаз 14-і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, у ліку якіх два тэатральных калектыву са званнем «народны», і 9-імоладзевых аматарскіх аб'яднанняў.

Тарасевич Валентина Владимировна

Загадчык
Тарасевіч Валянціна Уладіміраўна

Адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, актавая зала.
Эл. пошта: studclub@bsmu.by
Тэлефон: + 375 17 272-67-65
Velcom: +375 29 314-58-48

 

 

 Падзяліцеся