Галоўная Абітурыент Падрыхтоўчае навучанне Дыстанцыйныя курсы

Дыстанцыйныя курсы

Дыстанцыйныя курсы даюць магчымасць абітурыентам пры дапамозе вопытных выкладчыкаў самастойна ажыццяўляць падрыхтоўку да цэнтралiзаванага тэсцiравання па хіміі, біялогіі, беларускай і рускай мовах, выкарыстоўваючы навучальную праграму ў сетцы Інтэрнэт.

Навучальная праграма ўключае ў сябе 9 вучэбных модуляў, якія ахопліваюць увесь праграмны матэрыял для тых, хто паступае ў ВНУ. Кожны модуль змяшчае лекцыйны матэрыял, спіс рэкамендаванай літаратуры, пробны тэст і кантрольны тэст.

Навучэнец самастойна вывучае праграмны матэрыял, пасля чаго выконвае пробны тэст (колькасць спроб не абмежавана), які суправаджаецца каментарыямі да няправільных адказаў. Затым навучэнец выконвае кантрольны тэст (абмежаваны адной спробай), які аналізуе выкладчык і дае сваю рэцэнзію на выкананы тэст.

Адзін раз у месяц па выхадных праводзяцца вочныя кансультацыі, якія дазваляюць пры асабістым кантакце з выкладчыкам абмеркаваць пытанні, якія ўзніклі пры вывучэнні модуля. У тым выпадку, калі вучань не змог наведаць вочную кансультацыю, ён можа атрымаць неабходную інфармацыю анлайн.

Завяршальным этапам навучання з'яўляецца выкананне выніковага тэста.

Дакументы, якія прадстаўляюцца для паступлення:

— 
Заява аб прыёме на навучанне па ўстаноўленай форме
(запаўняецца ў распалажэнні падрыхтоўчага аддзялення).
— 
2 фатаграфіі памерам 3 × 4 см.
— 
Дакумент аб пасведчанні асобы.

 

 Падзяліцеся