Прыёмная камісія ўніверсітэта вітае ваш выбар і жаданне авалодаць прафесіяй урача і гатова зрабіць усё неабходнае для ажыццяўлення вашай мары. Галоўная мэта працы прыёмнай камісіі – выбар лепшага з лепшых маладых людзей у лік студэнтаў самага прэстыжнага медыцынскага вуза нашай краіны – Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
У склад прыёмнай камісіі ўваходзяць:
рэктар С.П. Рубніковіч (старшыня);
першы прарэктар, прафесар I.М. Мароз (намеснік старшыні);
дэкан медыка-прафілактычнага факультэта, дацэнт А.У. Гіндзюк (адказны сакратар);
дэкан факультэта прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі, дацэнт М.К. Альховік, (намеснік адказнага сакратара);
дацэнт кафедры гігіены працы, Н.А. Дзяржынская (намеснік адказнага сакратара);
старэйшы выкладчык кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі О.А. Стахоўская (намеснік адказнага сакратара);
загадчык кафедры агульнай хіміі, дацэнт В.У. Хрусталёў (намеснік адказнага сакратара);
намеснік начальніка ваенна-медыцынскага інстытута па ідэалагічнай рабоце Катульскі І.М.;
дэкан лячэбнага факультэта, прафесар А.І. Валатоўскі;
дэкан фармацэўтычнага факультэта, прафесар Н.С. Гурына;
загадчык кафедры біялогіі, дацэнт У.В. Давыдаў;
дэкан медыцынскага факультэта замежных навучэнцаў, дацэнт А.С. Iшуцін;
прарэктар па міжнародных сувязях, прафесар В.В. Рудзянок;
дэкан педыятрычнага факультэта, дацэнт А.К. Філіповіч;
дэкан стаматалагічнага факультэта, дацэнт Т.Л. Шэвела.
Медыцына – адна з самых высакародных і прэстыжных сфер дзейнасці чалавека. Яна прызвана ахоўваць і ўмацоўваць самае каштоўнае, што ёсць у кожнага чалавека – яго здароўе. Бо толькі здаровы чалавек можа жыць паўнацэнным і яркім жыццём.
Прафесія ўрача зараз лічыцца адной з самых перспектыўных і запатрабаваных ва ўсім свеце. Урач у любым грамадстве карыстаецца павагай, там яго цэняць і ім захапляюцца.
Патрэбнасць ва ўрачэбных кадрах у нашай краіне, таксама як і ў іншых дзяржавах свету, дынамічна расце, што звязана з прагрэсіўным развіццём дыягнастычных, прафілактычных і лячэбных тэхналогій.
Заработная плата ўрача пастаянна расце дзякуючы падтрымцы дзяржавай аховы здароўя. З ростам кваліфікацыі і стажу ўрача яго заработная плата таксама павялічваецца.
БДМУ – вядучы медыцынскі ўніверсітэт Рэспублікі Беларусь, у якім працуе шмат вядомых акадэмікаў і прафесараў у вобласці медыцыны, якія валодаюць унікальнымі ведамі і гатовы падзяліцца імі з тымі, хто вырашыў звязаць свой лёс з медыцынай.
БДМУ прадстаўляе студэнтам камфортныя інтэрнаты і шырокія магчымасці для плённай вучобы, адпачынку і асабістага росту (сучасныя камп’ютарныя класы, трэнажорныя і спартыўныя залы, багатая бібліятэка, удзел у навуковай працы, мастацкай самадзейнасці, працы БРСМ, валанцёрскіх і іншых грамадскіх арганізацыях, стажыроўкі ва ўстановах аховы здароўя рэспублікі, краін бліжняга і дальняга замежжа).
Навучанне ў БДМУ – гэта магчымасць стаць высокакваліфікаваным, запатрабаваным і паспяховым спецыялістам.
Выбіраючы БДМУ, Вы выбіраеце лепшае!
У 1921 годзе пачалася славутая гісторыя нашай роднай вучэбнай установы, якая функцыянавала першую дэкаду сваёй дзейнасці як медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пад уплывам новых павеваў часу у 1930 годзе вуз выдзелены ў самастойную ўстанову – Беларускі медыцынскі інстытут, які ў час Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў г. Яраслаўль, дзе затым на яго базе быў адкрыты Яраслаўскі медыцынскі інстытут – цяпер Яраслаўская дзяржаўная медыцынская акадэмія, якая адзначыла нядаўна сваё 65-годдзе. З 1947 года да пачатку цяперашняга стагоддзя наша вучэбная ўстанова функцыянавала пад добра вядомай у многіх краінах абрэвіятурай МДМІ – Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Зараз мы ажыццяўляем падрыхтоўку ўрачоў – лячэбнікаў, педыятраў, гігіеністаў, стаматолагаў, фармацэўтаў і ваенных, – называючыся Беларускім дзяржаўным медыцынскім ўніверсітэтам. За мінулы час дыпламаванымі спецыялістамі ў нашай роднай установе медыцынскай адукацыі сталі больш як сорак пяць тысяч урачоў, абсалютная большасць якіх адпавядае тым якасцям, якія на латыні накрэслены на эмблеме нашага вуза і ў перакладзе абазначаюць майстэрства і чалавекалюбства, працавітасць і валоданне ведамі.
Навучанне студэнтаў БДМУ ажыццяўляецца на 73 кафедрах, больш за палову якіх размешчаны на базах бальніц і паліклінік г. Мінска, дзе працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі і вопытныя, адданыя сваёй справе супрацоўнікі, актыўная пазіцыя якіх у вельмі складаных сацыяльна-эканамічных умовах 90-х гадоў мінулага стагоддзя дазволіла захаваць навуковыя школы, кадравы патэнцыял і тым самым падтрымаць на належным узроўні якасць вышэйшай медыцынскай адукацыі.
У навукова-даследчай працы на большасці кафедр універсітэта прымаюць удзел больш за тысячу студэнтаў. Добрай традыцыяй студэнцкага навуковага таварыства стала правядзенне штогадовых канферэнцый з публікацыяй вынікаў даследаванняў маладых вучоных, якія вось ужо тры гады з’яўляюцца бясспрэчнымі лідарамі Рэспубліканскага конкурса студэнцкіх навуковых прац.
Ва ўніверсітэце ёсць усе ўмовы для павышэння культурнага ўзроўню студэнтаў, іх гарманічнага развіцця, выхавання міласэрнасці і гуманізму. Кожны студэнт мае магчымасць развіваць свае таленты, удзельнічаць у разнастайных грамадскіх і культурных мерапрыемствах, студэнцкіх вечарах, фестывалях, тэатрах эстрадных мініяцюр, інтэлектуальных сустрэчах, выставах, спартыўных спаборніцтвах.