Галоўная Выпускнік Аспірантура/Дактарантура Дакументы, якія падаюцца ў аспірантуру

Дакументы, якія падаюцца ў аспірантуру

Асобы, якія атрымалі вышэйшую адукацыю па профілі адукацыі «Ахова здароўя» і якім прысвоена кваліфікацыя «Ўрач», пры паступленні ў аспірантуру ўстаноў адукацыі і арганізацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслядыпломнай адукацыі, па групе спецыяльнасцяў «Клінічная медыцына» без праходжання падрыхтоўкі ў інтэрнатуры і (ці) двухгадовага стажу практычнай працы, падаюць рэкамендацыю, узгодненую з Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Дакументы

— 
Заява на імя рэктара ўніверсітэта
(Палажэнні аб прысуджэнні навуковых ступеняў і прысваенні навуковых званняў у Рэспубліцы Беларусь, зацверджаныя Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2004 г. N 560 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., N 180, 1/6013; 2011 г., N 137, 1/13123);
— 
Асабісты лісток па ўліку кадраў;
Афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадаку фарміраванн, ведання і захоўвання асабістых спраў працаўнікоў, зацверджанай пастановай Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2004 г. N 2 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., N 58, 8/10795).
— 
Аўтабіяграфія;
Афармляецца ў адпаведнасці з впатрабаваннямі Інструкцыі аб парадаку фарміраванн, ведання і захоўвання асабістых спраў працаўнікоў, зацверджанай пастановай Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2004 г. N 2 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., N 58, 8/10795).
— 
Копіі дыплома аб вышэйшай адукацыі і прыкладзеная да яго выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці
або копія дакумента аб адукацыі, які пацвярджае атрыманне адукацыі, эквівалентнай I ступені вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, з указаннем вывучаных дысцыплін і атрыманых па іх адзнак (балаў);
— 
Копіі дыплома магістра і прыкладзеная да яго выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці
Копіі дыплома магістра і прыкладзеная да яго выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці
— 
Копія сертыфіката аб праходжанні інтэрнатуры
(для асоб, якія паступаюць у аспірантуру для навучання па групе спецыяльнасцяў «Клінічная медыцына»);
— 
Копія пасведчання аб здачы кандыдацкіх залікаў і экзаменаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах
(для асоб, якяі паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі «Даследчык» у дзённай ці завочнай форме атрымання адукацыі).
— 
Рэкамендацыя навуковага савета ці факультэта ўстановы вышэйшай адукацыі
(для асоб, якяі паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі «Даследчык» у год атрымання вышэйшай адукацыі ў дадзенай установе вышэйшай адукацыі) ці копія працоўнай кніжкі або іншыя дакументы, якяі пацвярджаюць стаж працы (для асоб, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі «Даследчык»).
— 
Спіс і копіі апублікаваных навуковых прац
пры адсутнасці прац - навуковы рэферат па профілі абранай спецыяльнасці (для асоб, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі «Даследчык»);
— 
Дакументы, якяі пацвярджаюць удзел у выкананні навукова-даследчых і інавацыйных праектаў
копіі матэрыялаў і (ці) тэзісаў дакладаў на навуковых, навукова-практычных канферэнцыях, з'ездах, сімпозіумах і іншых падобных мерапрыемствах (пры наяўнасці);
— 
Заява арганізацыі - заказчыка кадраў (пры наяўнасці);
— 
Заключэнне навуковага семінара лабараторыі (паседжанні кафедры) пра актуальнасць тэмы, якасць і аб'ём самастойна выкананых даследаванняў па тэме падрыхтаванай дысертацыі
(для асоб, якяі паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі «Даследчык» у форме суіскальніцтва);
— 
Дакументы, якія даюць пераважнае права для залічэння ў аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі «Даследчык» (пры наяўнасці);
— 
Тры фатаграфіі памерам 4 х 6 см
для асоб, якія паступаюць у аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі «Даследчык» у форме суіскальніцтва, і асоб, якія паступаюць у аспірантуру для навучання ў форме суіскальніцтва з мэтай здачы кандыдацкіх экзаменаў і кандыдацкіх залікаў (дыферэнцыраваных залікаў) па агульнаадукацыйных дысцыплінах, - 2 фатаграфіі);
— 
Медыцынская даведка аб стане здароўя;
— 
Копія пашпарта ці дакумента, які яго замяняе, копія дакумента, які пацвярджае права знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

 Падзяліцеся