Галоўная Выпускнік Магістратура Дакументы, якія падаюцца ў магістратуру

Дакументы, якія падаюцца ў магістратуру

Асобы, якія паступаюць ва ўніверсітэт для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені, падаюць наступныя дакументы:

— 
Заява на імя рэктара;
— 
Копіі дыплома пра вышэйшую адукацыю і дадаткі да яго;
— 
Выпіска з пратакола паседжання савета факультэта ўстановы вышэйшай адукацыі, якая змяшчае рэкамендацыі для навучання на II ступені вышэйшай адукацыі;
(для тых, хто паступае ва ўстанову вышэйшай адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені, фармуе веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай працы і забяспечвае атрыманне ступені магістра, у год завяршэння навучання на I ступені вышэйшай адукацыі).
— 
Копію працоўнай кніжкі - для грамадзянаў, якія ажыццяўляюць працоўную дзейнасць;
— 
Фатаграфіі памерам 3 x 4 см;
— 
Медыцынскую даведку пра стан здароўя па форме, усталяванай Міністэрствам аховы здароўя;
— 
- Рэкамендацыю для навучання на II ступені вышэйшай адукацыі, якая можа высоўвацца арганізацыяй, зацікаўленай у спецыялістах з паглыбленай падрыхтоўкай;
(для тых, хто паступае ва ўстанову вышэйшай адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі II ступені з паглыбленай падрыхтоўкай спецыяліста, забяспечвае атрыманне ступені магістра, на навучанне за кошт сродкаў бюджэту).
— 
Дакумент, які сцвярджае асобу (падаецца асабіста);
— 
Спіс і копіі апублікаваных навуковых прац, апісанняў вынаходстваў, справаздачы пра выкананыя даследаванні і распрацоўкі (пры іх наяўнасці), дыпломы, кія пацвярджаюць перамогі ў рэспубліканскіх і (ці) міжнародных алімпіядах (пры іх наяўнасці)..

 

 Падзяліцеся