Правілы прыёму ў клінічную ардынатуру

Форма: вочная – 24 месяцы, завочная – 36 месяцаў.
Прыём дакументаў: за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту - з 19 мая па 20 чэрвеня, на платнай аснове - з 18 мая па 21 жніўня.

У клінічную ардынатуру прымаюцца ўрачы-спецыялісты па сканчэнні інтэрнатуры (стажыроўкі) і стажам працы па профілі абранай спецыяльнасці не менш двух гадоў.

Для ўдзелу ў конкурсе на праходжанне падрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту падаюцца наступныя дакументы:

— 
Заява на імя рэктара ўніверсітэта;
— 
Копія дыплома аб вышэйшай медыцынскай адукацыі і дадатак да яго;
— 
Копія дакумента аб праходжанні інтэрнатуры (стажыроўкі);
— 
Копія дакумента аб наяўнасці кваліфікацыйнай катэгорыі;
— 
Асабісты лісток па ўліку кадраў (з фатаграфіяй);
— 
Аўтабіяграфія;
— 
Характарыстыка з апошняга месца працы;
— 
Копія працоўнай кніжкі;
— 
Медыцынская даведка пра стан здароўя;
— 
3 фатаграфіі памерам 3 х 4 см.
— 
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пасведчанне на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь ці пасведчанне бежанца) і вайсковы білет падаюцца асабіста

Копіі дакументаў засведчваюцца аддзелам кадраў з апошняга месца працы ці навучання.

Падрыхтоўка спецыялістаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту

Уступныя выпрабаванні па спецыяльнасцях клінічнай ардынатуры, падрыхтоўку па якіх плануецца ажыццяўляць за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, праводзяцца на профільных кафедрах з 30 чэрвеня па 4 ліпеня ў форме экзамену.

У клінічную ардынатуру для праходжання падрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прымаюцца ўрачы-спецыялісты, якія прайшлі па конкурсе ў адпаведнасці з конкурснымі крытэрыямі.

Конкурсныя крытэрыі залічэння ў клінічную ардынатуру ўніверсітэта пры наяўнасці некалькіх прэтэндэнтаў на паступленне з ліку ўрачоў-спецыялістаў са стажам працы - перавага, у парадку чарговасці.

Чарговасць залічэння

 
— 
урач-спецыяліст, які атрымаў больш высокі бал на ўступных выпрабаваннях;
— 
урач-спецыяліст, які мае большы стаж працы па спецыяльнасці;
— 
урач-спецыяліст, які мае больш высокую кваліфікацыйную катэгорыю;

У конкурсе на праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры непасрэдна пасля праходжання інтэрнатуры, па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, могуць браць удзел урачы-спецыялісты, узнагароджаныя ў перыяд навучання ў вышэйшай медыцынскай навучальнай установе нагрудным знакам «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў» і «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі».

Залічэнне на праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўляецца загадам універсітэта пасля сканчэння ўступных выпрабаванняў у адпаведнасці з рашэннем конкурснай камісіі, але не пазней 1 верасня.

Падрыхтоўка спецыялістаў на платнай аснове

Урачы-спецыялісты, якія вытрымалі ўступныя выпрабаванні, але не прайшлі па конкурсе, могуць быць залічаны ў клінічную ардынатуру на платнай аснове.

Абавязковай умовай для залічэння з'яўляецца рэкамендацыя конкурснай камісіі ці (і) загадчыка профільнай кафедрай па выніках праведзенай суразмовы.

Для прыёму ў клінічную ардынатуру на платнай аснове ўрачы-спецыялісты з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь і прыраўнаваныя да іх асобы падаюць ва ўніверсітэт дакументы, пералічаныя вышэй, за выключэннем накіравання з апошняга месца працы.

Залічэнне на праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры на платнай аснове ажыццяўляецца загадам універсітэта на падставе заявы ўрача-спецыяліста і заключэння дамовы на падрыхтоўку ў адпаведнасці з усталяваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку ў тэрмін да 1 верасня.

Другое і наступнае праходжанне падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры пры патрэбе атрымання ўрачом-спецыялістам іншай спецыяльнасці ажыццяўляецца на платнай аснове.

Клінічныя ардынатары, якія не прыбылі на кафедру без паважлівай прычыны цягам пяці дзён ад пачатку падрыхтоўкі, падлягаюць выключэнню з клінічнай ардынатуры.

 

 Падзяліцеся