Мэтай інтэрнатуры з’яўляецца паглыбленне атрыманых ведаў ва ўстанове вышэйшай медыцынскай адукацыі і набыццё практычных навыкаў па атрыманай спецяльнасці для ажыццяўлення далейшай самастойнай працоўнай дзейнасці ў якасці урача-спецыяліста (правізара).
Інтэрнатура была ўведзена ў медыцынскіх ВНУ БССР у 1969 годзе. У Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце уводзілася паэтапна:
Парадак арганізацыі і праходжання інтэрнатуры вызначаны Інструкцыяй аб парадку арганізацыі і праходжання інтэрнатуры, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 г. № 61 “Аб некаторых пытаннях праходжання інтэрнатуры”, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі, метадычнымі дакументамі.
Падрыхтоўка ўрачоў-інтэрнаў ажыццяўляецца па 32 спецыяльнасцях інтэрнатуры ў адпаведнасці з праграмамі інтэрнатуры, зацверджанымі Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
За кожным урачом-інтэрнам замацоўваецца адказны за інтэрнатуру з ліку прафесарска-выкладчыцкага саставу профільнай кафедры. Адказны за інтэрнатуру аказвае метадычную і кансультацыйную дапамогу ўрачу-інтэрну, кіраўніку базы інтэрнатуры, кіраўніку ўрача-інтэрна (правізара інтэрна) з выездам два разы на год на базу інтэрнатуры. Наладжаны цесны кантакт адказных за інтэрнатуру з кіраўнікамі баз інтэрнатуры.
Урач-інтэрн, які выканаў праграму па спецыяльнасці інтэрнатуры, дапускаецца да кваліфікацыйнага экзамену. Кваліфікацыйны экзамен прымае кваліфікацыйная камісія, персанальны склад і графік працы якой вызначаюцца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. На падставе вынікаў кваліфікацыйнага экзамену кваліфікацыйная камісія дае рэкамендацыю аб адпаведнасці (неадпаведнасці) ўрача-інтэрна (правізара-інтэрна) кваліфікацыйнай характарыстыцы па канкрэтнай спецыяльнасці інтэрнатуры і выдачы (нявыдачы) сертыфіката аб праходжанні інтэрнатуры.
Структурным падраздзяленнем інтэрнатуры і клінічнай ардынатуры ажыццяўляецца пастаянны маніторынг працоўнай дзейнасці ўрачоў-інтэрнаў і маладых спецыялістаў з занясеннем адпаведных змен у базу дадзеных “Малады спецыяліст”.