Магістратура

Прыём дакументаў: з 27 чэрвеня па 5 ліпеня.
Уступныя іспыты: з 6 па 12 ліпеня.


Магистратура
Магістратура - другая ступень вышэйшай адукацыі, вынікам навучання ў магістратуры медыцынскага ўніверсітэта становіцца прысваенне ступені магістра медыцынскіх (фармацэўтычных) навук. Мэтай навучання ў магістратуры з'яўляецца паглыбленая навукова-тэарэтычная падрыхтоўка спецыялістаў як для далейшага навучання ў аспірантуры (паслядыпломная адукацыя), так і для выкладчыцкай дзейнасці.

Навучанне ў магістратуры прадугледжвае выкананне навучальнага плана, які ўключае, у тым ліку навучанне і здачу кандыдацкіх экзаменаў і дыферэнцыраванага заліку па агульнаадукацыйных прадметах, а таксама напісанне і абарону магістарскай дысертацыі.

Навучанне ў магістратуры 1 год (для замежных грамадзянаў да 2-х гадоў) па спецыяльнасцях клінічнага і неклінічнага профілю. На сённяшні дзень ва ўніверсітэце адкрыта 30 спецыяльнасцяў магістратуры.

Прыём у магістратуру ажыццяўляецца на конкурснай аснове з ліку асоб, што атрымалі вышэйшую медыцынскую (фармацэўтычную) адукацыю I-й ступені і маюць навуковыя публікацыі, ўдзельнічалі ў распрацоўцы навукова-даследчых тэм і інавацыйных праектаў, прымалі ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях і семінарах, а таксама маюць хадайніцтва адпаведных кафедр.

 

 Падзяліцеся