Дактарантура/Аспірантура

Адрас: 220083, г. Мінск, пр. Дзяржынскага 93, лабараторны корпус, 5 этаж, кабінет 518.
Эл. пошта: asp@bsmu.by
Тэлефон: + 375 17 380-03-77, +375 17 357-11-75

Аспірантура – першая ступень паслядыпломнай адукацыі, мэта якой падрыхтоўка і абарона дысертацыі на суісканне навуковай ступені кандыдата навук. Па сканчэнні аспірантуры прысвойваецца навуковая кваліфікацыя «Даследчык».

Дактарантура – другая ступень паслядыпломнай адукацыі, мэтай якой з'яўляецца падрыхтоўка і абарона дысертацыі на суісканне навуковай ступені доктара навук.

Тэрмін навучання ў аспірантуры залежыць ад формы падрыхтоўкі: дзённая форма навучання – 3 гады, завочная – 4 гады, у форме суіскальніцтва – 5 гадоў. У дактарантуры тэрмін навучання складае 3 гады для дзённай формы атрымання адукацыі і 5 гадоў для суіскальніцтва.

Ў аспірантуру прымаюцца асобы, якія маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі, схільнасць да навуковых даследаванняў, што пацвярджаецца навуковымі публікацыямі, удзелам у навукова-даследчых і інавацыйных праектах, канферэнцыях ці іншымі матэрыяламі. Тыя, хто паступаюць ў аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі «Даследчык» у дзённай ці завочнай форме атрымання адукацыі, павінны здаць кандыдацкія экзамены і залік па агульнаадукацыйных дысцыплінах да паступлення ў аспірантуру. Для тых, хто паступае у аспірантуру для навучання ў завочнай форме атрымання адукацыі і ў форме суіскальніцтва, за выключэннем навучання ў форме суіскальніцтва з мэтай здачы кандыдацкіх экзаменаў і заліку па агульнаадукацыйных дысцыплінах, вопыт практычнай працы не менш двух гадоў на пасадах, якія патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі, з'яўляецца абавязковым.

Навучанне ў аспірантуры і дактарантуры ўніверсітэта вядзецца па 40 спецыяльнасцях медыцынскага і біялагічнага профілю. Штогод аспіранты і дактаранты ўніверсітэта абараняюць больш за 20 дысертацый на суісканне навуковай ступені кандыдата навук і 3-5 дысертацый на суісканне навуковай ступені доктара навук.

 

 Падзяліцеся