Галоўная Універсітэт Выхаваўчая дзейнасць Фарміраванне грамадзянскіх кампетэнцый. Ідэалагічнае выхаванне

Фарміраванне грамадзянскіх кампетэнцый. Ідэалагічнае выхаванне

Для будучыні краіны важна не толькі, наколькі кваліфікаваныя спецыялісты будуць ствараць яе багацце, але і якімі будуць іх светапогляд, грамадзянская і маральнаяпазіцыя. Грамадзянскасць прадугледжвае засваенне і рэалізацыю сваіх правоў і абавязкаў у дачыненні да сябе, як да асобы, сям'і, грамадства, Айчыны. Грамадзянскасць цесна звязаная з патрыятызмам, з'яўляецца яго найвышэйшай формай. Таму развіццё ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных якасцяў, якія праяўляюцца ў законапаслухмянасці, адказным стаўленні да сваіх прафесійных і сацыяльных абавязкаў, уменні жыць разам з іншымі нацыянальнасцямі, з'яўляюцца ключавымі напрамкамі выхавання.

Змест грамадзянска-патрыятычнага выхавання ўключае мерапрыемствы па фарміраванні культуры зносінаў, каштоўнаснага стаўлення студэнтаў да жыцця і прафесійнай дзейнасці, прававой культуры, талерантнасці і эмпатыі. Арсенал метадаў гэтай працы досыць шырокі: ад пераканання, тлумачэння, дэманстрацыі станоўчай мадэлі паводзінаў да праблемных сітуацый, калектыўных творчых спраў і г.д.

 
 

Асаблівае значэнне ў грамадзянскім станаўленні асобы студэнта маюць яго светапоглядная падрыхтоўка і каштоўнаснае стаўленне да ўласнага жыцця. Агульначалавечыя каштоўнасці могуць стаць сістэмаўтваральным фактарам выхавання кожнага студэнта як Грамадзяніна Айчыны.

 
 

Сфарміраваць грамадзянскую кампетэнцыю студэнтаў можна толькі ў працэсе дыялагічна-дыскусійных формаў, якія прадугледжваюць адносіны выкладчыкаў і студэнтаў як раўнапраўных партнёраў. Іх партнёрства ў сферы сумеснай дзейнасці, скіраванай на рашэнне сацыяльна-значных праблем, дапаможа выхаваць пачуццё адказнасці перад грамадствам, павышае актыўнасць і самастойнасць студэнтаў, рэгулюе іх паводзіны. Пераадоленне грамадзянскай пасіўнасці, набыццё грамадзянскага вопыту залежаць у значнай ступені ад узроўня развіцця студэнцкага самакіравання ў ВНУ. Удзел навучэнцаў у розных відах грамадскай дзейнасці, у палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці раёна, горада, краіны з'яўляецца абавязковай умовай станаўлення грамадзянскасці моладзі.

 
 

 

 Падзяліцеся