Галоўная Універсітэт Выхаваўчая дзейнасць Прафесійна-працоўнае выхаванне

Прафесійна-працоўнае выхаванне

У працэсе фарміравання канкурэнтаздольнага спецыяліста найважнейшую ролю адыгрывае яго прафесійна-працоўнае выхаванне. У ВНУ яно накіравана на станаўленне і замацаванне гуманістычных асноў асобы і яе грамадзянскай адказнасці, развіццё сацыяльнай актыўнасці, камунікабельнасці і творчай накіраванасці.

Найбольш паспяхова прафесійна-працоўная кампетэнцыя будучых урачоў і правізараў фарміруецца ў навучальным працэсе. Па меры далучэння студэнтаў да прафесіі імі спасцігаецца прафесійная псіхалогія, культура і этыка, у іх выхоўваецца свядомае стаўленне і любоў да сваёй будучай працы. Асаблівую ролю ў фарміраванні гэтых якасцяў асобы студэнта адыгрывае асабісты прыклад выкладчыкаў. Іх прафесіяналізм, эрудыцыя, унутраная і знешняя культура ляжаць у аснове прафесійнага станаўлення маладых спецыялістаў і спрыяюць падтрыманню іміджу і аўтарытэту прафесіі ўрача.

Продуктивным направлением в развитии умений учебного труда студентов является формирование у них высокого уровня самостоятельной познавательной деятельности.  Учитывая индивидуальные возможности, интересы и склонности обучающихся, следует практиковать разнообразные формы самостоятельной работы студентов, в том числе и дистанционные. Критериями сформированности этого вида деятельности выступают организационные, информационные, интеллектуальные и коммуникативные умения студентов.

 
 

Прафесійнаму, сацыяльнаму і асобаснаму самавызначэнню спрыяе ўключэнне студэнтаў у працу навукова-даследчых (СНГ*) і творчых (гурткоў, аб'яднанняў) калектываў, іх удзел у конкурсах, алімпіядах, семінарах, канферэнцыях і інш. У працэсе такой працы адбываецца развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцяў маладых людзей, закліканых стаць рэзервам навуковых кадраў краіны і папоўніць шэрагі інтэлігенцыі.

Павышэнню працоўнай матывацыі будзе спрыяць актывізацыя пазавучэбнай дзейнасці праз выхаванне ў студэнтаў патрэбы ў грамадска-карыснай працы як адной з базавых каштоўнасцяў асобы. Іх агульнапрацоўная кампетэнцыя фарміруецца праз удзел у дзейнасці студатрадаў у суботніках, нядзельніках, разнастайных працоўных акцыях, у працы па ўладкаванні інтэрнатаў.

 
 

 

 Падзяліцеся