Галоўная Універсітэт Выхаваўчая дзейнасць Эстэтычнае выхаванне і выхаванне культуры быту і вольнага часу

Эстэтычнае выхаванне і выхаванне культуры быту і вольнага часу

Адным з аспекта ўфарміравання асобы будучага медык аз'яўляецц аразвіццё ў яго здольнасцяўпаўнавартаснаўспрымацьпрыгожае; выхаваннеэстэтычныхуяўленняў, густаў і перакананняў. На думку Н.І. Пірагова, лекар, якіне цікавіццатворамівялікіхаўтараў, недоктар, а рамеснік.

Мастацтвалекавання, імкненне да дасканаласці ў спазнанні і практычнайдзейнасці шмат у чымвыпрацоўваецца ў студэнтаў-медыкаў у сумеснай з выкладчыкаміпрацы ў клініках, на кафедрах і ў лабараторыях. Аднаквядучую ролю ў павышэнніўзроўнюэстэтычнайпадрыхтоўкінавучэнцаўадыгрываюцьпазавучэбныявыхаваўчыямерапрыемствы. Асноўныміформамідалучэннястудэнтаў да мастацтваз'яўляюццанаведваннімузеяў і выстаў, сустрэчы з дзеячамі культуры і мастацтва, прагляд і абмеркаваннефільмаў, спектакляў, арганізацыяпрацымузычных, літаратурныхгасціных, правядзеннетэматычныхмерапрыемстваў. Так, паспяховарэалізавалісябестудэнцкіясемінары «Медыцына ў мастацкіхвобразах», якіяпрайшлі на факультэтах.Гэта новы напрамаквыхаваннянеабходнапрацягваць, боменавітамастацтвафарміруе ў будучагаспецыялістанавыкіасацыятыўнагамыслення, вырашаедухоўныяканфлікты, ахоўваеяго ад крайнасцяў, рацыяналізму.

 
 

Змест выхаваўчай працы па развіцці культуры вольнага часу асобы прадугледжвае прыцягненне студэнтаў да ўдзелу ў аматарскіх аб'яднаннях, клубах па інтарэсах, захаванне і ўмацаванне здароўя праз заняткі фізкультурай, спортам і турызмам.

Заняткі рознымі відамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, афарміцельскія працы спрыяюць адлюстраванню эстэтычных адносінаў да рэчаіснасці, больш поўнаму раскрыццю ўнутранага творчага патэнцыялу студэнта, разуменню мовы выяўленчага мастацтва.

 
 

Ўдзел у гарадскіх і рэспубліканскіх аглядах-конкурсах, выставах мастацкай творчасці студэнтаў, фестывалях калектываў мастацкай самадзейнасці дае магчымасць таленавітай моладзі развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, павышаць выканальніцкі ўзровень, пазнаёміцца з сучаснымі тэндэнцыямі ў галіне культуры і творчасці. Аўтарскія працы студэнтаў універсітэта, прадстаўленыя на Рэспубліканскай выставе сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў ВНУ «АРТ_АКАДЭМIЯ», на працягу некалькіх гадоў адзначаюцца як адны з лепшых.

Добраўпарадкаванне жыццёвай прасторы, асяроддзя жыццядзейнасці мае немалаважнае значэнне для выхавання культурыбыту і вольнага часу студэнтаў. Правядзенне аглядаў-конкурсаў, у ходзе якіх ацэньваюцца мастацкае афармленне памяшканняў, жылых пакояў інтэрнатаў, азеляненне і кветкавае афармленне тэрыторыі інтэрнатаў, дазваляе не толькі фарміраваць у навучэнцаў эстэтычныя патрэбы і густ, але і развіваць творчыя задаткі рабятаў у гэтай галіне, дэманстраваць выніковасць работы па эстэтычным выхаванні.

 
 

 

 Падзяліцеся