Галоўная Універсітэт Выхаваўчая дзейнасць Фарміраванне культуры сямейных стасункаў

Фарміраванне культуры сямейных стасункаў

Фарміраванне культуры сямейных стасункаў, павышэнне бацькоўскай адказнасці за выхаванне дзяцей, захаванне і памнажэнне сямейных каштоўнасцяў - найважнейшы элемент унутранай дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і залог стабільнасці дзяржавы ў сучаснасці і будучыні.

Роля ВНУ ў галіне сямейнага выхавання заключаецца не толькі ў інфарміраванні навучэнцаў аб пытаннях дзяржаўнай сямейнай палітыкі і забеспячэнні дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, але, у першую чаргу, - у фарміраванні каштоўнаснага стаўлення да сям'і як асновы беларускага грамадства, у мэтанакіраванай падрыхтоўцы моладзі да ўсвядомленага бацькоўства.

З мэтай павышэння значнасці сямейных каштоўнасцяў і прэстыжу сям'і сярод студэнцкай моладзі ва ўніверсітэце дзейнічае клубнае аб'яднанне «Маладая сям'я». Аб'яднанне прадстаўляе інтарэсы сямейных студэнтаў універсітэта і рэалізуе комплекс мераў, скіраваных на ўмацаванне маладой сям'і.

 
 

У рамках працы клубнага аб'яднання педагогі-псіхолагі праводзяць групавое і індывідуальнае псіхалагічнае кансультаванне, заняткі з элементамі трэнінгаў, скіраваныя на дасягненне аптымальнага міжасобаснага ўзаемадзеяння ў сямейных адносінах. Сацыяльныя педагогі ажыццяўляюць сацыяльна-педагагічнае кансультаванне па пытаннях сацыяльнай падтрымкі, прадастаўлення льготаў і гарантый маладым сем'ям.

У мэтах павышэння ўзроўню псіхалагічнай культуры зносінаў паміж мужам і жонкай, гарманізацыі міжасобасных стасункаў выкарыстоўваюцца разнастайныя віды сумеснай дзейнасці з прадстаўнікамі Беларускай Праваслаўнай царквы, ЗАГСа, юрыдычных арганізацый, медыцынскіх спецыялістаў і студэнцкай моладзі іншых універсітэтаў горада Мінска. Выкарыстанне разнастайных форм работы дазволіла ўмацаваць студэнцкія сем'і, актывізаваць ўнутраныя рэсурсы маладой сям'і.

 

 Падзяліцеся