Кіруючым органам першаснай арганізацыі БТЧК* УА БДМУ з'яўляецца Прэзідыум. Кампетэнцыя Прэзідыума вызначана Уставам арганізацыі. Яго колькасны і якасны склад абіраецца канферэнцыяй нашай арганізацыйнай структуры БТЧК. Узначальвае працу Прэзідыума Старшыня БТЧК УА БДМУ. З ліку членаў Прэзідыума сфарміраваны таксама Сакратарыят і Падліковая камісія БТЧК УА БДМУ.
Кожны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта мае прадстаўнікоў у Прэзідыуме з ліку выкладчыкаў і студэнтаў для забеспячэння ўзаемасувязі нашай першаснай арганізацыі з усімі структурнымі падраздзяленнямі. Раўназначная прэзентацыя факультэтаў ў Прэзідыуме дазваляе таксама раўнамерна размеркаваць іх уклад у дзейнасць БТЧК УА БДМУ, а часам і суміраваць іх удзел пры рэалізацыі многіх дабрачынных праектаў
Па выніках 2012 года Беларускі Чырвоны Крыж з'яўляецца адным з самых масавых грамадскіх аб'яднанняў, якія функцыянуюць у сценах медыцынскага універсітэта. Мы з'яўляемся адной з 8 033 першасных арганізацый БТЧК нашай краіны і аб'ядноўваем у сваіх шэрагах больш чым 6500 членаў Таварыства. Колькасць моладзі ў складзе членаў Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа па зразумелых прычынах вялікая і складае 85%.
БТЧК УА БДМУ здолела прыцягнуць значную колькасць неабыякавых людзей: 6653 члена Таварыства і 83 валанцёра з ліку студэнтаў універсітэта.
БТЧК УА БДМУ да сваёй дзейнасці прыцягвае валанцёраў у якасці асноўнага чалавечага рэсурсу для дасягнення сваёй місіі. Валанцёры ўдзельнічаюць у рэалізацыі ўсіх праграм і мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне дапамогі ўразлівым людзям, захаванне здароўя грамадзянаў, павышэнне санітарнай культуры насельніцтва, распаўсюджванне Асноватворных прынцыпаў і гуманітарных каштоўнасцяў, робяць важны ўнёсак у кіраўніцтва і кіраванне арганізацыяй, ва ўмацаванне і развіццё яе патэнцыялу.
Моладзь і валанцёры за апошнія два гады правялі больш за 20 розных мерапрыемстваў, па выніках якіх была аказана дапамога больш чым 500 чалавекам, якія адносяцца да уразлівых катэгорый насельніцтва.
Председатель
Гвоздь Яўгеній Уладзіміравіч
Адрас: 220083 г. Мінск пр-т Дзяржынскага 83,
5-ы навучальны корпус, кабінет 220.
Тэлефон: + 375 17 272-62-96
Старшыні факультэтаў
Лячэбны:
Беляўцава Святлана Іванаўна
Педыятрычны:
Юрчык Ксенія Валер’еўна
Стаматалагічны:
Пашук Андрей Павлович
Медыка-прафілактычны:
Дзяржынская Надея Андрееўна
Фармацэўтычны:
Кізляк Наталя Фёдараўна