Галоўная Універсітэт Падраздзяленні Аддзел магістратуры, аспірантуры, дактарантуры

Аддзел магістратуры, аспірантуры, дактарантуры

Адрас: 220116, г. Мінск, пр. Дзяржынскага 93,  адміністрацыйны блок інтэрната № 10, кабінет 116.
Эл. пошта: asp@bsmu.by
Тэлефон: + 375 17 207-41-59


Аспірантура, дактарантура - I і II ступені паслявузаўскай адукацыі, якія прадугледжваюць падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі. Галоўнай мэтай навучання ў аспірантуры і дактарантуры з'яўляецца падрыхтоўка і абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата (доктара) навук. У цяперашні час ва ўніверсітэце арганізавана падрыхтоўка па 40 спецыяльнасцях медыцынскага і біялагічнага профілю; навучаецца больш за 150 аспірантаў (у тым ліку ад'юнктаў, суіскальнікаў) і дактарантаў.

Магістратура - II ступень вышэйшай адукацыі, мэта якой падрыхтоўка навукова-педагагічных работнікаў, у тым ліку педагагічных кадраў для кафедраў універсітэта, а таксама падрыхтоўка для працягу навуковай дзейнасці і навучання ў аспірантуры. Сёння ў універсітэце адкрыта больш за  20 спецыяльнасцяў магістратуры, навучаецца 15 магістрантаў, палова з іх - замежныя грамадзяне.

Галоўнай задачай дзейнасці работнікаў структурнага падраздзялення дактарантуры, аспірантуры і магістратуры з'яўляюцца арганізацыя і метадычнае суправаджэнне навучання ў магістратуры, аспірантуры і дактарантуры (падрыхтоўка навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі), а таксама ў аспірантуры ў форме суіскальніцтва для здачы кандыдацкіх экзаменаў і заліку па агульнаадукацыйных дысцыплінах.

Супрацоўнікі падраздзялення арганізуюць прыём дакументаў, падрыхтоўку і правядзенне ўступных выпрабаванняў, бягучых і выніковых атэстацый, метадычнае суправаджэнне навучання ў магістратуры, аспірантуры і дактарантуры, інфармаванне навучэнцаў аб найбольш значных навуковых мерапрыемствах, якія праводзяцца як ва ўніверсітэце, так і за яго межамі. Акрамя таго, рэалізуецца навучанне і здача кандыдацкіх экзаменаў суіскальнікамі, дакументальнае і метадычнае суправаджэнне папярэдніх экспертыз дысертацый, падрыхтоўка дакументаў да абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, арганізацыя правядзення абароны дысертацый (інспектар савета па абароне дысертацый).

Перарэжка Ірына Расціславаўна

Загадчык
Перарэжка Ірына Расціславаўна

Адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, корпус, кабінет 109.
Тэлефон: + 375 17 272-61-94

 

 Падзяліцеся