Галоўная Універсітэт Выхаваўчая дзейнасць Студэнцкае самакіраванне

Студэнцкае самакіраванне

Студэнцкае самакіраванне - аб'яднанне студэнтаў універсітэта на добраахвотнай аснове для самастойнага ажыццяўлення ўласных ініцыятыў у пытаннях адукацыі, навукова-даследчай работы, арганізацыі быту, аздараўлення і вольнага часу.

Асноўнай мэтай студэнцкага самакіравання універсітэта з'яўляецца рэалізацыя моладзевых дзяржаўных, гарадскіх праграмаў, садзейнічанне добрасумленнаму выкананню студэнтамі сваіх абавязкаў з адначасовай абаронай іх законных правоў і інтарэсаў, аптымізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу, а таксама стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы студэнтаў, раскрыццё іх інтэлектуальнага, творчага патэнцыялу , арганізатарскіх і кіраўнічых здольнасцяў.

Асноўныя задачы

— Фарміраванне ў студэнтаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, ўсведамленне імі асабістай датычнасці і адказнасці за розныя сферы жыцця універсітэта, стварэнне ўмоў для набыцця студэнтамі вопыту і навыкаў жыцця ў працоўным калектыве, развіцця арганізатарскіх здольнасцяў і навыкаў кіравання;

— Забеспячэнне высокай акадэмічнай дысцыпліны студэнтаў, належнага ўзроўню іх паспяховасці, мэтанакіраванай арганізацыі пазавучэбнага часу, быту і вольнага часу;

— Забеспячэнне магчымасці абароны рэальных правоў студэнтаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці

 
 

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

 

 Падзяліцеся