Рада маладых навукоўцаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта створана ў лістападзе 2012 года. Стварэнне рады было абумоўлена неабходнасцю аб’яднання маладых навукоўцаў установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”, з мэрай развіцця навуковага патэнцыялу творчай моладзі, спрыяння іх прафесійнаму росту, актыўнаму ўдзелу ў навуковых даследаваннях і ў грамадскім жыцці ўніверсітэта. Рада маладых навукоўцаў з’яўляецца грамадскім органам, які каардынуе дзейнасць выкладчыкаў, аспірантаў і іншых спецыялістаў – даследчыкаў ва ўзросце да 40 гадоў, якія прымаюць актыўны ўдзел у працы ВНУ і падтрымліваюць мэты рады. Дзейнасць СМН ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам універсітэта.
Згодна з мэтамі і задачамі, Рада маладых навукоўцаў БДМУ арганізуе правядзенне навукова-практычных канферэнцый, у якіх удзельнічаюць маладыя навукоўцы не толькі нашага ўніверсітэта, але і ўстаноў адукацыі і аховы здароўя як Рэспублікі Беларусь, так і стран СНД. Штогод Радай маладых навукоўцаў праводзяцца дзве інтэрнэт-канферэнцыі: у кастрычніку «Инновации в медицине и фармации», у лютым “Фундаментальная наука в современной медицине”, па выніках якіх выдаюцца рэцэнзуемыя электронныя зборнікі работ. У межах канферэнцый праводзяцца конкурсы на лепшыя работы, пераможцы якіх маюць магчымасць выступіць з вусным дакладам перад аўдыторыяй.
Рада маладых навукоўцаў вядзе Банк адоранай моладзі УА БДМУ.
Старшыня
Церахава Таццяна Уладзіміраўна
Адрас: г. Мінск, вул. Сухая 28, кабінт 33.
Эл. пошта: Medinov@bsmu.by