Кірункі навуковай дзейнасці

Даследаванне асаблівасцяў і заканамернасцяў фарміравання структурна-функцыянальных сістэм чалавека антагенезе ў норме і ва ўмовах мадуляцыі рэгулятарных механізмаў.

Нейрафізіялагічныя асновы функцыянавання, ранняй дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння сацыяльна значных захворванняў нэрвовай і зрокавай сістэм.

Нейрагумаральныя і імуналагічныя механізмы рэзістэнтнасці арганізма да дзеяння фактараў знешняга асяроддзя і распрацоўка спосабаў і метадаў папярэджання іх адмоўнага ўплыву.

Эксперыментальна-клінічнае абгрунтаванне распрацоўкі новых лекавых сродкаў, лячэбна-дыягнастычных, аднаўленча-рэабілітацыйных і прафілактычных тэхналогій.

Вывучэнне біяпсіхасацыяльных механізмаў фарміравання сацыяльна значных псіхічных і паводніцкіх парушэнняў у антагенетычным аспекце з распрацоўкай абгрунтаваных падыходаў па іх ранняй дыягностыцы і карэкцыі.

Выяўленне агульных заканамернасцяў паталагічных і кампенсаторна-прыстасоўвальных рэакцый, захворвання і акрыяння арганізма і распрацоўка новых спосабаў дыягностыкі, патагенетычнай тэрапіі і прафілактыкі захворванняў высокай медыка-сацыяльнай значнасці.

Распрацоўка шляхаў мінімізацыі адмоўнага ўплыву фактараў асяроддзя на арганізм здаровага і хворага чалавека.

Распрацоўка і стварэнне новых аналітычных апаратна-праграмных комплексаў, арыентаваных на выкарыстоўванне ў навуковай працы і вучэбным працэсе.

Укараненне ў практыку сучасных метадаў лячэння і прафілактыкі стаматалагічных захворванняў; распрацоўка айчынных імпартазамяшчальных матэрыялаў і спецыяльнага інструментарыя.

Даследаванне магчэмасцяў выкарыстоўвання малекулярна-біялагічных метадаў і цытагенетычных падыходаў у дыягностыцы і тэрапіі паталагічных станаў.

 

 Падзяліцеся