Адрас: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 83 навучальны корпус №5, ауд. 120а.
Тэлефон: +375 17 272-65-97
Эл.пошта: sno@bsmu.by
Сайт: sno.bsmu.by
Навукова-даследчая праца студэнтаў з’яўляецца адным за найважнейшых сродкаў павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, здольных творча ўжываць у практычнай дзейнасці дасягненні навуковага прагрэсу.
Навуковая дзейнасць з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, што падцверджваецца іх актыўным удзелам у працы вялікай колькасці студэнцкіх навуковых гурткоў роднай AlmaMater, рэзультатыўнымі выступамі на рознага роду канферэнцыях, як айчыннага, так і міжнароднага ўзроўню, а таксама публікацыямі ў медыцынскіх часопісах і зборніках. Студэнты БДМУ заўседы трымаюць руку на пульсе развіцця медыцынскай навукі, актыўна супрацоўнічаюць з іншымі ўніверсітэтамі, як у межах Беларусі, так і за мяжой.
Усе гэта абумоўлена наяўнасцю трывалага падмурка і выразнай каардынацыі дзеянняў у сферы развіцця студэнцкай навукі ўніверсітэта, што з’яўляецца неад’емнай заслугай шматгадовай працы Студэнцкага навуковага таварыства БДМУ, гісторыя якога вельмі доўгая і багатая.
На сенняшні дзень СНТ БДМУ – гэта цэлае аб’яднанне ў межах ВНУ, якое мае асабісты статут, арганізацыйную структуру і шырокі калектыў асоб, якія каардынуюць працу дадзенага органа.
Рада СНД бачыць неабходным захаванне і далейшую інтэнсіфікацыю дадзенай стратэгіі развіцця студэнцкай навукі ў БДМУ, у адпаведнасці з існуючымі патрэбамі ў медыцынскай сферы, якія вызначаны Міністэрствам Аховы Здароўя і Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Сення СДТ аб’ядноўвае 73 СНГ фундаментальных і клінічных кафедраў універсітэта. Агульнае кіраўніцтва СНТ ажыццяўляе прарэктар па навуковай працы БДМУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар А.К. Кулага. Навуковае кіраўніўтва СНТ ажыццяўляе навуковы кіраўнік, доктар біялагічных навук, прафесар Я.В. Баркоўскі.
Арганізацыю і каардынацыю выканання статутных задач і работу таварыства ажыццяўляе Рада СНТ, на чале якога стаіць старшыня, абраны членамі Рады сярод лепшых студэнтаў ВНУ, якія ўнеслі значны ўнесак у развіцце студэнцкай навукі ва ўніверсітэце. Старшыня непасрэдна ўзначальвае Раду, з’яўляецца связуючым звяном паміж студэнтамі і кіраўніцтвам універсітэта. На гэтай пасадзе не бывае выпадковых людзей, мы можам ганарыцца нашымі старшынямі мінулых гаоў, людзьмі, якія годна ўвасобіліся ў сваей прафесійнай дзейнасці: многія з іх сталі прафесарамі, акадэмікамі, узначалілі кафедры і НДІ.
У Радзе СНТ актыўна і дэталева функцыянуюць 3 аддзелы: міжнародный, рэдакцыйна-выдавецкі і аддзел па сувязях з грамадскасцю. Выразная і суладная праца іх супрацоўнікаў вызначае арганізацыю і правядзенне галоўных мерапрыемстваў і паздеяў СНТ: правядзенне штогадовай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Актуальные проблемы современной медицины и фармации», публікацыя зборнікаў тэзісаў і навуковых артыкулаў лепшых студэнцкіх работ.
Безумоўна, адным з найважнейшых штогадовых падзей у гісторыі СНТ і для кожнага студэнта БДМУ, захопленага навуковым пошукам, з’яўляецца навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і маладых вучоных з міжнародным удзелам «Акту-альные проблемы современной медицины и фармации», якая праводзіцца вясной.
З года ў год павялічваецца колькасць удзельнікаў канферэнцыі як сярод студэнтаў БДМУ, так і іншых медыцынскіх ВНУ нашай краіны. Звяртае на сябе ўвагу таксама штогадовае павелічэнне колькасці замежных удзельнікаў, что сведчыць аб прэстыжы канферэнцыі за мяжой. З года ў год няспынна расце колькасць прадстаўленых работ, вага іх навуковага патэнцыялу, што, у сваю чаргу, знаходзіць падцверджанне ў павелічэнні колькасці прызавых месцаў, якія прысвойваюцца лепшым студэнцкім даследаванням. Навуковыя работы, прызнаныя лепшымі па ітогах секцыйных паседжанняў, адзначаюцца дыпломамі 1-ай, 2-ой ці 3-яй ступені, а іх аўтары атрымоўваюць каштоўныя падарункі.
Штогод лепшыя даследчыя работы студэнтаў БДМУ, якія маюць практычную значнасць і адзначаны членамі журы канферэнцыі, падаюцца на Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. БДМУ займае адну за лідыруючых пазіцый сярод вышэйшых навучальных установаў краіны па колькасць і якасці работ, якія прадстаўлены на конкурс, а таксама па яго рэзультатах.
Акрамя таго нашы студэнты актыўна прымаюць удзел у навукова-практычных канферэнцыях і прадметных алімпіядах іншых медыцынскіх ВНУ Беларусі, краін бліжэйшага і далейшага замежжа. Сваімі высокімі дасягненнямі на дадзенага роду конкурсах яны даводзяць высакаякасную медыцынскую адукацыю, высокі патэнцыял і магчымасці студэнцкай навукова-даследчай дзейнасці, а таксама эфектыўнасць і значнасць працы СНТ у роднай AlmaMater.
СНТ – гэта жывы арганізм, які няспынна функцыянуе і ўдасканальваецца, развіваючы навуковы патэнцыял і магчымасці нагых студэнтаў, які вызначае самарэалізацыю ў навуковай сферы. Праца ў СНГ любой кафедры БДМУ дазваляе маладым вучоным не толькі вызначыцца з выбарам будучай спецыяльнасці, авалодаць неабходнымі навыкамі, але і навучыцца працаваць самастойна, з высокай доляй адказнасці да выбранай працы, што павышае ўзровень адукацыі не толькі будучых маладых спецыялістаў, але і забяспечвае развіцце ўсей беларускай медыцынскай навукі ў цэлым.
220083, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 83
Тэл: +375 17 252-12-01
Эл. пошта: bsmu@bsmu.by
Штогод Рада СНТ публікуе шэраг выданняў: