Савет універсітэта з'яўляецца асноўным органам самакіравання, які створаны з мэтай вырашэння асноўных пытанняў дзейнасці універсітэта.
Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб савеце універсітэта, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і статутам установы адукацыі 'Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт». Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю савета універсітэта ажыццяўляе старшыня савета, рэктар універсітэта C.П. Рубніковіч.
Бягучую дзейнасць савета універсітэта забяспечвае вучоны сакратар - Студзенікіна Таццяна Міхайлаўна.
Склад савета фарміруецца з прадстаўнікоў навучэнцаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных ды іншых работнікаў установы адукацыі. Агульная колькасць членаў савета вызначаецца статутам установы адукацыі. Персанальны склад савета зацвярджаецца загадам рэктара універсітэта.
Рашэнні савета з'яўляюцца абавязковымі для педагагічных ды іншых работнікаў універсітэта, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.
220083, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 83
Тэл: +375 17 252-12-01
Эл. пошта: bsmu@bsmu.by