На дадзены перыяд 42 клінічных кафедры універсітэта (з іх 2 ваенна-медыцынскага факультэта) размешчаны на 70 клінічных базах устаноў аховы здароўя г. Мінска і навукова-практычных цэнтраў. Супрацоўніцтва рэгламентавана дамовамі бязвыплатнага карыстання нежылымі памяшканнямі, якія знаходзяцца ў камунальнай і рэспубліканскай уласнасці, і дамовамі аб супрацоўніцтве.
Супрацоўнікамі клінічных кафедраў універсітэта выконваецца вялікі аб'ём працы звязаны з аказаннем выязной арганізацыйна-метадычнай і лячэбна-кансультацыйнай дапамогі арганізацыям аховы здароўя г. Мінска і Рэспублікі Беларусь. Штогод выконваецца да 2000 выездаў па г. Мінску і да 250-300 выездаў па Рэспублікі Беларусь, кансультуецца ў сярэднім да 3500 пацыентаў па г. Мінску і да 1000 пацыентаў па рэспубліцы; праводзіцца вялікая колькасць аператыўных умяшанняў у цяжкіх пацыентаў.
Медыцынская дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага складу клінічных кафедраў універсітэта праводзіцца ў адпаведнасці са «Спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй)» выдадзенай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 25 красавіка 2007 г. за № 5.5 тэрмінам на 5 гадоў і прадоўжана рашэннем ад 29.03.2012 № 5.4 тэрмінам на дзесяць гадоў.
Прафесарска-выкладчыцкім складам клінічных кафедраў пастаянна распрацоўваюцца і ўкараняюцца ў клінічную практыку і навучальны працэс новыя методыкі дыягностыкі і лячэння. Так, у сярэднім штогод па ўніверсітэце ўкараняецца ад 350 да 400 новых распрацовак. З мэтай шырокага ўкаранення ў клінічную практыку новых тэхналогій штогод праводзяцца лекцыі і тлумачэнні новых методык і тэхналогій для практычных лекараў
Медыцынская этыка гэта сукупнасць маральных нормаў прафесійнай дзейнасці кожнага медыцынскага супрацоўніка. Блізка датыкаецца да медыцынскай дэанталогіі – сукупнасці этычных нормаў выканання медпрацаўнікамі сваіх прафесійных абавязкаў. З мэтай разпрацоўкі і забяспячэння нормаў і правілаў паводзін супрацоўнікамі установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі унмверсітэт» створана і паспяхова працуе камісія па медыцынскай этыцы і дэанталагіі.
Гістарычная даведка
Упершыню пасаду прарэктара па лячэбнай працы МДМІ была ўведзена ў 1977 годзе. Лячэбную працуінстытута, на грамадскіхпачатках, узначаліў дацэнт 2-й кафедры шпітальнай хірургіі Мірановіч Іван МІхайлавіч, які выконваў яё на працягу 10 наступных год.
З 10 лютага 1987 г. пасада прарэктара па лячэбнай працы была скасавана. Лячэбную працу арганізоўвалі і кантралявалі загадчыкі клінічнымі кафедрамі.
— З 10 студзеня 1989 па 1 жніўня 1991 года прарэктарам па лячэбнай працыз’яўляўся прафесар кафедры псіхіатрыіі медыцынскай псіхалогіі Гайдук Фердынанд Міхайлавіч.
— З 1 жніўня 1991 па 15 кастрычніка 2001 года на пасадз епрарэктара па лячэбнай працы працаваў дацэнт 2-й кафедры ўнутраных хвароб Сарока Нікілай Федаравіч.
— З 15 кастрычніка 2001 па 1 кастрычніка 2007 года абавязкі прарэктара па лячэбнай працы выконваў дацэнт 2-й кафедры хірургічных хвароб дацэнт Прохараў Аляксандр Віктаравіч.
— З 1 кастрычніка 2007 года па 2 траўня 2010 года на пасаду быўпрызначаны дацэнт кафедры агульнай хірургіі Бібік Ігар Леанідавіч.
— З траўня 2010 года па 28 снежня 2012 года абавязкі прарэктара па лячэбнай працы выконвалаа дацэнт кафедры дзіцячых інфекцыйных хвароб Германенка Іна Генадзевна.
— З студзеня 2013 года па кастрычнік 2016 года лячэбную працу курыраваў к.м.н., дацэнт кафедры анэстэзіялогііі рэаніматалогіі Кулагін Аляксей Яўгенавіч.
З кастрычніка 2016 года лячэбную працу курыраваў к.м.н., дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Шылава Святлана Дзмітрыеўна.