Адрас: 220083, г.Мінск, пр-т Дзяржынскага 83, 5 корпус 2 паверх, каб. 224 а.
Эл. пошта: pdp@bsmu.by
Факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі арганізаваны як самастойнае структурнае падраздзяленне ўніверсітэта з мэтай правядзення прафарыентацыйнай працы сярод навучэнцаў і працуючай моладзі, арганізацыі падрыхтоўкі па прадметах уступных выпрабаванняў абітурыентаў, якія намераны паступаць у медыцынскія ўніверсітэты, на біялагічныя факультэты другіх вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўстановы, якія абяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльная адукацыі.
Структура факультэта ўключае дэканат, падрыхтоўчае аддзяленне і 3 профільныя кафедры. Падрыхтоўчае аддзяленне з’яўляецца фарміруючай структурнай адзінкай факультэта. У студзені 2013 года былі арганізаваны сярэднетэрміновыя вячэрнія падрыхтоўчыя курсы па біялогіі.
На факультэце таксама займаюцца слухачы, якія з’яўляюцца грамадзянамі замежных краін. Іх навучанне ідзе ў 2 напрамках: комплекснае вывучэнне прадметаў, якія неабходны для паступлення на першы курс універсітэта (руская мова, біялогія, хімія) і вывучэнне толькі рускай мовы (для тых, хто жадае паступіць на клінічную ардзінатуру і аспірантуру).
На кафедрах факультэта (беларуская і руская мовы, біялогія і агульная хімія) праводзіцца навучанне не толькі слухачоў факультэта, але і студэнтаў першага і другога курсаў. Кожная з кафедр з’яуляецца асобным структурым падраздзяленнем, якія абяспечаны кваліфікаванымі кадрамі для выканання вучэбна-метадычнай, навукова-даследчай і выхаваўчай працы.
Прафарыентацыя