Лячэбны
Самы старэйшы і шматлікі факультэт ва ўніверітэце, які адказвае за падрыхтоўку спецыялістаў, якія ажыццяўляюць лячэбную дзейнасць у вобласці умацавання і захавання здароўя, дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі, прафілактыкі захворванняў дарослага наялення.
Медыка-прафілактычны
Адзіны і унікальны у маштабах Рэспублікі Беларусь факультэт, які рыхтуе спеціялістаў да практычнай прафілактычнай службы Рэспублікі Беларусь. Асноўная задача – захаванне здароўя насельніцтва. Выпускнікі факультэта забяспечваюць першасную прафілактыку захворванняў насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Педыятрычны
Выпускнікі факультэта ажыццяўляюць лячэбную дзейнасць у галіне ўмацавання і захавання здароўя дзяцей і падлеткаў з моманту нараджэння і да 18 гадоў. Спецыялісты выпускаюцца па трох асноўных напрамках спецыяльнасці: педыятрыя, дзіцячая хірургія, дзіцячая анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, пасля чаго могуць стаць вузкімі спецыялістамі.
Стаматалагічны
Мэтай дзейнасці факультэта з'яўляецца падрыхтоўка лекара-стаматолага, на рэалізацыю якой пакладзены прыярытэтныя задачы. Пасля адпаведнай спецыялізацыі выпускнікі могуць працаваць стаматолагамі-тэрапеўтамі, -артапедамі, - хірургамі, артадантыі, дзіцячымі стаматолагамі і інш.
Замежных навучэнцаў
Навучанне на факультэце вядзецца на рускай і англійскай мовах па спецыяльнасцях: «Лячэбная справа», «Стаматалогія», «Медыка-прафілактычная справа» і «Фармацыя». Навучанне платнае. Выпускнік факультэта атрымлівае дыплом міжнароднага ўзору, які прызнаецца ў большасці краін Свету.
Фармацэўтычны
Унікальнасць фармацэўтычнай адукацыi складаецца ў тым, што яно спалучае веды хімічных, медыка-біялагічных і спецыяльных фармацэўтычных дысцыплін з ведамі па арганізацыі фармацэўтычнага бізнэсу, працы аптэк, менеджменту і маркетынгу, фармацэўтычнай этыкі і дэанталогіі.
Прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі
Факультэт займаецца арганізацыяй падрыхтоўкі па прадметах уступных іспытаў абітурыентаў, якія маюць намер паступаць у медыцынскія ўніверсітэты, на біялагічныя факультэты іншых вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Факультэт павышэння кваліфікацыі перападрыхтоўкі кадраў
Факультэт арганізуе рэалізацыю адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў кіруючых работнікаў і спецыялістаў аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Ваенна-медыцынскі iнстытут
Інстытут прызначаны для падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі медыцынскіх кадраў для Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь. Выпускнікам прысвойваецца воінскае званне «старшы лейтэнант медыцынскай службы».