Адрас: 220083, г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, 1-ы навучальны корпус. Эл. пошта: ottb@bsmu.by Тэлефон: + 375 17 277-29-37
Асноўныя задачы аддзела
арганізацыя работы па ахове працы;
ажыццяўленне кантролю па ахове працы
Арганізацыя работы па ахове працы ўключае ў сябе
каардынацыю дзейнасці падраздзяленняў па забеспячэнню здаровых і бяспечных умоў працы;
ўдасканаленне Сістэмы кіравання аховай працы;
ўкараненне перадавога вопыту і навуковых распрацовак па бяспецы і гігіене працы, прапаганду аховы працы;
інфармаванне і кансультаванне работнікаў універсітэта, у тым ліку рэктара, па пытаннях аховы працы.
Ажыццяўленне кантролю за
забеспячэннем патрабаванняў бяспекі і гігіены працы;
выкананнем заканадаўства аб працы і ахове працы;
выкананнем (захаваннем) лакальных нарматыўных прававых актаў па пытаннях аховы працы.
На аддзел ўскладаюцца наступныя функцыі па арганізацыі работы па ахове працы
аналіз стану ўмоў і аховы працы, прычын парушэнняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы, вытворчага траўматызму, прафесійнай захворваннасці. Арганізацыйнае і метадычнае кіраўніцтва работай падраздзяленняў па забеспячэнню здаровых і бяспечных умоў працы;
правядзенне праверак (абследаванняў) стану ўмоў і аховы працы, санітарна-бытавога забеспячэння работнікаў, выканання патрабаванняў аховы працы пры правядзенні тэхналагічных працэсаў, эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў, станкоў, машын, механізмаў, транспартных сродкаў, прыстасаванняў, інструмента;
арганізацыя сумесна з падраздзяленнямі правядзення навучання і праверкі ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы;
распрацоўка праграмы ўводнага iнструктажу па ахове працы і яго правядзенне;
падрыхтоўка статыстычнай справаздачнасці па ахове і ўмовах працы па ўсталяваных Міністэрствам статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь формах, і інфармацыі па гэтых пытаннях;
вядзенне сістэматызаванага ўліку і захоўванне дзеючых у універсітэце заканадаўчых і іншых нарматыўных прававых актаў, а таксама лакальных нарматыўных прававых актаў універсітэта, якія ўваходзяць у сферу дзейнасці аддзела;
арганізацыя забеспячэння падраздзяленняў неабходнымі нарматыўнымі прававымі актамі, інструкцыямі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі актамі, навочнымі дапаможнікамі і навучальнымі матэрыяламі па ахове працы;
арганізацыя і правядзенне работы па інфармаванню работнікаў па пытаннях аховы працы, у тым ліку аб іх правах і абавязках ў гэтай сферы, стане ўмоў і аховы працы на рабочых месцах, прымаемых мерах па іх паляпшэнні, існуючай рызыкі пашкоджання здароўя, сродках індывідуальнай абароны, кампенсацый па ўмовах працы, парадку і ўмовах абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;
падрыхтоўка праектаў загадаў і распараджэнняў рэктара па пытаннях аховы працы;
арганізацыя і правядзенне з удзелам структурных падраздзяленняў работы па прафілактыцы парушэнняў работнікамі патрабаванняў бяспекі і гігіены працы;
разгляд ва ўстаноўленыя тэрміны пісьмовых і вусных зваротаў работнікаў па пытаннях умоў і аховы працы.
Аддзел аховы працы аказвае арганізацыйна-метадычную дапамогу падраздзяленням ў
правядзенні вымярэнняў параметраў шкодных і (або) небяспечных вытворчых фактараў;
ацэнцы бяспекі абсталявання, прыстасаванняў, інструмента, арганізацыі вытворчасці прац і працоўных месцаў;
правядзенні атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы, пашпартызацыі санітарна-тэхнічнага стану умоў і аховы працы;
распрацоўцы і пераглядзе інструкцый па ахове працы, праграм навучання па пытаннях аховы працы работнікаў універсітэта;
арганізацыі правядзення інструктажу па ахове працы;
падрыхтоўцы пералікаў (спісаў) прафесій і катэгорый працаўнікоў, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўствам права на кампенсацыі па ўмовах працы.
Начальнік Юрчанка Уладзімір Пятровіч
Адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, 1-ы навучальны корпус. Тэлефон: + 375 17 271-98-04
Начальнік
Юрчанка Уладзімір Пятровіч
Адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, 1-ы навучальны корпус.
Тэлефон: + 375 17 271-98-04