Адрас: 220083, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага 83, 1-ы навучальны корпус.
Эл. пошта: it@bsmu.by
Тэлефон: + 375 17 272-66-06
Гісторыя ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у медыцынскім універсітэце пачалася ў 1980 годзе, калі была арганізавана вучэбная частка навучальнага аддзела ў складзе 5 чалавек, якую ўзначальваў старэйшы інжынер Загальскі А.Г. Супрацоўнікі вучэбнай часткі забяспечвалі дэманстрацыю навучальных кінафільмаў. У гэты ж час быў набыты першы відэамагнітафон і каляровы тэлевізар для паказу каляровых медыцынскіх фільмаў.
У канцы 1982 года з вучэбнай часткі быў рэарганізаваны аддзел тэхнічных сродкаў навучання, які ўзначаліў Пыко С.А. Аддзел забяспечваў далейшае развіццё інфармацыйных тэхналогій.
У 1986 годзе ў аддзеле працавала ўжо 10 чалавек. Супрацоўнікі аддзела ўкаранялі методыкі суправаджэння лекцый з выкарыстаннем графапраектараў. У дадзены перыяд аддзел узначальваў Акулаў І.В.
У 1990 годзе ў інстытуце пры садзейнічанні начальніка аддзела Васільева В.У. пачалі набывацца першыя камп’ютары, праектары, капіравальныя апараты. У гэты ж час сталі фарміравацца першыя сегменты лакальнай вылічальнай сеткі.
У 1995 годзе аддзел тэхнічных сродкаў навучання ўзначаліў Даўгавечны І.Н., пад кіраўніцтвам якога пачаў ўдасканальвацца навучальны працэс, шляхам укаранення прэзентацый лекцыйных матэрыялаў, вёрсткі падручнікаў, сканіраваннем навучальных матэрыялаў. Праводзілася фота-і відэаздыманне аперацый, матэрыялы якога выкарыстоўваліся ў навучальным працэсе. У складзе супрацоўнікаў ТСН з'явіліся першыя адміністратары сетак, якія адказвалі за стварэнне, развіццё і мадэрнізацыю лакальных сетак.
У 1998 годзе ў штат аддзела ТСН была ўведзена пасада мастака-афарміцеля, які забяспечваў універсітэт нагляднымі навучальнымі матэрыяламі (плакаты, табліцы і інш.).
У 2006 годзе аддзел узначаліла Зінкевіч С.Л. У гэты час актыўна ажыццяўлялася насычэнне універсітэта камп’ютарнай, мультымедыйнай і інш. тэхнікай.
У сувязі з неабходнасцю далейшага развіцця інфармацыйных тэхналогій, у 2010 годзе аддзел тэхнічных сродкаў навучання быў падзелены на два самастойных падраздзяленні: аддзел тэхнічных сродкаў навучання і аддзел інфармацыйных тэхналогій.
Аддзел тэхнічных сродкаў ўзначаліла Зінкевіч С.Л., аддзел інфармацыйных тэхналогій - Бадзюл М.І.
У канцы 2010 года кіраўніком аддзела інфармацыйных тэхналогій стаў Стахейка А.В.
У мэтах мадэрнізацыі навукова-адукацыйнай і інфармацыйна-тэхналагічнай інфраструктуры ўніверсітэта, развіцця інфармацыйнага забеспячэння навукова-адукацыйнага працэсу і ўмацавання яго матэрыяльна-тэхнічнай базы, загадам рэктара ўніверсітэта № 543 ад 17 лістапада 2011 года быў створаны Цэнтр развіцця інфармацыйных тэхналогій шляхам рэарганізацыі аддзела інфармацыйных тэхналогій і аддзела тэхнічных сродкаў навучання.
На бягучы момант парк аргтэхнікі ўніверсітэта складае больш за тры тысячы адзінак. Для навучання з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі ў універсітэце працуюць 22 камп’ютарных класа.
Ва універсітэце функцыянуюць: афіцыйны Інтэрнэт-партал, а таксама сайты кафедраў, структурных падраздзяленняў і грамадскіх арганізацый, унутраныя інтранэт-рэсурсы.
Шырокай папулярнасцю карыстаецца афіцыйны Інтэрнэт-партал УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт» - www.bsmu.by, які, згодна з рэйтынгавай сістэме Webometrics, у 2012 годзе заняў 6-е месца сярод усіх ВНУ Рэспублікі Беларусь. На гэтым партале размешчана і абнаўляецца інфармацыя аб усіх відах дзейнасці ўніверсітэта, яго жыцці, мерапрыемствах, якія праводзяцца на базе універсітэта, а таксама актуальная і карысная інфармацыя для абітурыентаў, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і клінічных ардынатараў.
У 2014 годзе Інтэрнэт-партал БДМУ другое месца (з 69 устаноў адукацыі) у намінацыі «Адукацыя і навука» на TИБО-2014.
На інтранэт-рэсурсе для супрацоўнікаў змяшчаецца актуальная інфармацыя, у тым ліку нарматыўна-прававая, неабходная для функцыянавання ўсіх напрамкаў дзейнасці ўніверсітэта.
Навучальныя матэрыялы, расклад заняткаў, сэрвісы для зваротнай сувязі, а таксама іншая карысная інфармацыя размешчана на студэнцкім інтранэт-сайце. Праз дадзены сайт рэалізавана магчымасць тэставага кантролю ведаў і пошуку ў бібліятэчным каталогу неабходнай літаратуры.
У апошні час упор зроблены на стварэнне вучэбна-метадычных комплексаў, якія пасля зацвярджэння таксама будуць размешчаны на студэнцкім інтранэт-сайце.
Для забеспячэння самастойнай падрыхтоўкі студэнтаў і забеспячэння доступу да сеткі Інтэрнэт і сайту БДМУ створаны сегменты бесправадной сеткі па тэхналогіі WI-FI.
У выніку выканання інавацыйнага адукацыйнага праекта на большасці кафедраў распрацавана і ўкаранёна ў практыку сістэма камп'ютэрнага тэставага кантролю ведаў. Дадзеная сістэма рэалізавана шляхам забеспячэння доступу кафедраў да 70% камп'ютарных класаў, сінхранізуецца з галоўным тэставым серверам, а таксама забяспечвае аддалены доступ студэнтаў да сістэмы тэсціравання, што адкрывае шырокія магчымасці кантраляваць прамежкавы і выніковы ўзровень ведаў.
Шляхам выкарыстання і пастаяннага ўдасканалення сістэмы «Электронны дэканат», аўтаматызавана праца дэканатаў, навучальнага і метадычнага аддзелаў. Арганізаваны доступ да рэспубліканскіх сістэм «Таленавітая моладзь» і «Дзеці-сіроты», а таксама іншых службаў, якія ўзаемадзейнічаюць і забяспечваюць правядзенне навучальнага працэсу.
З 2011г. ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма справаводства, кантролю выканання і зваротаў грамадзян, што пашырыла магчымасці выкарыстання электроннага дакументазвароту і значна скараціла рух папяровай карэспандэнцыі.
Цэнтрам развіцця інфармацыйных тэхналогій забяспечваецца бесперабойнае функцыянаванне больш за 25 спецыялізаваных праграмных прадуктаў.
На кафедрах універсітэта ажыццяўляецца відэазапіс і трансляцыя навучальных матэрыялаў і ходу аперацый, выкарыстоўваюцца камп'ютэрныя праграмы, што мадэліруюць працэсы, якія дазваляюць выконваць разлікі і аналіз розных сітуацый, навучальныя камп'ютэрныя праграмы для даследавання студэнтамі шэрагу паказчыкаў сэнсарных функцый зроку і шэрагу функцый нервовай сістэмы (вастрыня зроку, успрыманне колеру, поля зроку, кантрасная адчувальнасць, сенсаматорная рэакцыя, увага і хуткасць апрацоўкі інфармацыі і інш.), «Дыхальны цыкл спакою», навучальныя камп'ютэрныя праграмы для даследавання студэнтамі мадэлі нервовых сувязей дыхальнага цэнтра, праграма для складання харчовых рацыёнаў iNutrition і інш.
Як адна з сучасных формаў навучання і абмену вопытам адпрацавана і актыўна выкарыстоўваецца методыка правядзення тэлемастоў і відэаканферэнцыі з калегамі з краін блізкага і далёкага замежжа. Шляхам правядзення інтэрнэт-канферэнцый і відэамастоў штогод у уўніверсітэце арганізуюцца і праводзяцца больш за 10 мерапрыемстваў дадзенага тыпу, у выніку якіх студэнты БДМУ праслухалі лекцыі вядучых спецыялістаў і змаглі азнаёміцца з дасягненнямі медыцыны Італіі, Японіі, Літвы, Расіі.
У БДМУ адбываецца актыўнае і планамернае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій і ўзровень інфарматызацыі з'яўляецца адным з самых высокіх у галіне.
Начальнік
Стахейка Аляксандр Васільевіч
Адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, 1-ы навучальны корпус, кабінет 220.
Эл. пошта: StakheikoAV@bsmu.by
Тэлефон: + 375 17 272-66-06.
220083, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 83
Тэл: +375 17 252-12-01
Эл. пошта: bsmu@bsmu.by
Аддзел інфармацыйных тэхналогій
Аддзел тэхнічных сродкаў навучання