Гісторыя

Ваенна-медыцынскі факультэт ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” утвораны сумесным загадам Міністра абароны і Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе.

З 07.06.2021 ваенна-медыцынскі факультэт атрымаў статус інстытута.

Аналагаў такой арганізацыі няма ні ў адной з краін СНД. Факультэт – складовая частка адзінай навучальнай структуры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У той жа час – аўтаномная адміністрацыйная адзінка са сваім кіраўніцтвам, якое падпарадкоўваецца Міністру абароны Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтоўка афіцэраў медыцынскай службы

Дырэктывай Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2008 г. № Д-17 уключана новае найменне – ваенна-медыцынскі факультэт ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”.

Тэрмін навучання на ваенна-медыцынскім факультэце – 6 гадоў.

Падрыхтоўка афіцэраў медыцынскай службы пачалася на факультэце з верасня 1995 года, а першы выпуск ваенных урачоў адбыўся ў чэрвені 1998 года. Усяго за 15 выпускаў падрыхтавана 433 ваенных медыкаў, 28 - атрымалі дыплом з адзнакай, 9 скончылі з залатым медалём.

З 1996 года на факультэце адкрыта 2-гадовая клінічная ардынатура (падрыхтаваны 61 клінічны ардынатар).

З 2006 годзе на ВМедФ пачалася падрыхтоўка на працягу 6-ці месяцаў ваенных фельчараў (прапаршчыкаў) (падрыхтавана 68 ваенных фельчараў). У склад кафедры арганізацыі медыцынскага забеспячэння войскаў і экстрэмальнай медыцыны ўключаны цыкл падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі ваенных фельчараў.

У 2007 годзе, улічваючы высокія заслугі і аўтарытэт вучоных факультэта, рашэннем ДКНТ і ВАК РБ адкрыта 3-х гадовая ад’юнктура па спецыяльнасці 14.00.27 “Хірургія” і 14.00.25 “Унутраныя хваробы” (падрыхтаваны 3 ад’юнкты).

Пяцёра выпускнікоў факультэта ўжо абаранілі кандыдацкія дысертацыі, адзін з іх – падпалкоўнік м/с Руды А.С. абараніў доктарскую дысертацыю.

Выпускнікі факультэта праходзяць перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі па розных спецыяльнасцях як на ваенна-медыцынскім факультэце, так і ў сістэме паслядыпломнай падрыхтоўкі Міністэрства аховы здароўя РБ.

Два выпускнікі атрымалі стыпендыі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Больш за 30 курсантаў і слухачоў – лаўрэаты Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў.

Выпускнікі факультэта служаць у 432 Галоўным ваенным клінічным медыцынскім цэнтры, Цэнтральнай ваенна-ўрачэбнай камісіі, на ваенна-медыцынскім факультэце, начальнікамі медыцынскіх службаў злучэнняў, на пасадах намеснікаў начальнікаў ВМЦ па медыцынскай частцы або шпіталяў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

 

У 2011/2012 навучальным годзе на факультэце выконваліся 5 НДР, выдадзены адна манаграфія і 4 нумары часопіса “Ваенная медыцына”, падрыхтаваны і зацверджаны ў Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 6 інструкцый па прымяненні, апублікавана 176 навуковых артыкулаў і тэзісы.

Прафесарска-выкладчыцкі склад і курсанты ВМедФ удзельнічалі ў 39 навуковых форумах, праектах і праграмах.

За гэтымі сухімі лічбамі і фразамі стаіць вялізная праца ўсяго калектыву, праца без уліку часу, у выхадныя і святочныя дні.

Факультэт мае самы высокі навуковы і метадычны патэнцыял калектыву з усіх ваенных факультэтаў грамадзянскіх устаноў адукацыі: 5 дактароў і 19 кандыдатаў медыцынскіх навук, з іх 4 прафесары і 10 дацэнтаў; 6 выкладчыкаў вайскоўцаў і 6 грамадзянскіх выкладчыкаў скончылі факультэт кіруючага саставу Ваенна-медыцынскай акадэміі ім. С.М.Кірава (РФ); 5 выкладчыкаў узнагароджаны знакам “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь2; 2 выкладчыкі ўдастоены прэміі Нацыянальнай Акадэміі навук  Беларусі у галіне навукі; 3 выкладчыкі ўдастоены ганаровага звання “Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь”.

Супрацоўнікамі кафедры ваенна-палявой хірургіі паспяхова праводзяцца лапараскапічныя аперацыі, распрацаваны новыя методыкі лячэння грыж, распрацаваны і ўкаранёны ў клініку новыя методыкі лячэння панкрэатытаў і перытанітаў.

З 2006 года на факультэце выдаецца рэцэнзуемы часопіс для ваенных урачоў “Ваенная медыцына”, які ўключаны ВАК Рэспублікі Беларусь у Пералік навуковых выданняў РБ для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па медыцынскай галіне навукі.

Навучальнымі базамі факультэта з’яўляюцца клінікі і кафедры Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, “432-гі Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр”, “23-ці Санітарна-эпідэміялагічны цэнтр”, ваенныя медыцынскія падраздзяленні воінскіх часцей.

Навучальныя зборы, стажыроўкі праводзяцца ў воінскіх часцях, лячэбных установах Міністэрства абароны, пагранічных і ўнутраных войскаў. Па сканчэнні 5-га курса навучэнцам прысвойваецца воінскае званне “лейтэнант”, пасля паспяховай здачы дзяржаўных экзаменаў на шостым курсе выпускнікам прысвойваецца чарговае воінскае званне “старшы лейтэнант медыцынскай службы” і выдаецца дыплом агульнадзяржаўнага ўзору.

З 2009 года на факультэце пачалася падрыхтоўка ваенна-медыцынскіх кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Казахстан.

 

 Падзяліцеся