Работнікі універсітэта ўзнагароджваюцца за заслугі і дасягненні па развіцці і ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, актыўную навукова-даследчую дзейнасць, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і навукова-педагагічных кадраў, добрасумленнае і творчае выкананне сваіх працоўных абавязкаў. Студэнты універсітэта ўзнагароджваюцца за высокія акадэмічныя дасягненні, поспехі ў навуковай рабоце і актыўную грамадска-карысную дзейнасць.
Сваю самую высокую ўзнагароду - ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут атрымаў ў 1971 годзе за заслугі ў падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў, за развіццё аховы здароўя і медыцынскай навукі.
220083, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 83
Тэл: +375 17 252-12-01
Эл. пошта: bsmu@bsmu.by