Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю

Адрас: 220083, г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, 1-ы навучальны корпус, кабінет 204.
Эл. пошта: vosp@bsmu.by
Тэлефон: + 375 17 277-17-83

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю створаны ў 1999 годзе з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў галіне выхавання і сацыяльнай абароны студэнцкай моладзі, развіцця студэнцкага самакіравання ўніверсітэта, захавання лепшых традыцый руху моладзі.

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю

У межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе арганізацыйныя, выхаваўчыя і кантрольныя функцыі, забяспечвае інтэлектуальны, духоўны, культурны і асобасны рост студэнтаў, стварае аптымальныя ўмовы для развіцця ў іх творчасці, ініцыятывы, змястоўнага вольнага часу і фарміравання здаровага ладу жыцця.

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю каардынуе дзеянні структурных падраздзяленняў універсітэта ў правядзенні выхаваўчай і ідэалагічнай працы са студэнтамі.

У штат аддзела ўваходзяць: начальнік аддзела, педагогі-арганізатары, спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, метадысты, выхавальнікі інтэрнатаў.

Дзейнасць спецыялістаў аддзела выхаваўчай работы з моладдзю накіравана на далейшае ўдасканаленне структуры выхаваўчага працэсу, павышэнне яго эфектыўнасці і сацыяльнай значнасці. З гэтай мэтай у універсітэце рэалізуецца Праграма выхаваўчай работы ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт» у аснове якой ляжыць фарміраванне ў студэнтаў ключавых кампетэнцый, накіраваных на паспяховую інтэграцыю асобы ў соцыум. Найбольш эфектыўным спосабам станаўлення сацыяльна-значных кампетэнцый будучых лекараў і правізараў з'яўляецца адзінства навучання і выхавання, якое дасягаецца ў выніку супрацоўніцтва работнікаў аддзела з прафесарска-выкладчыцкім складам універсітэта.

Кібік Наталля Аляксандраўна

Начальнік
Кібік Наталля Аляксандраўна

Адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, 1-ы навучальны корпус, кабінет 204.
Эл. пошта: KibikNA@bsmu.by
Тэлефон: + 375 17 277-17-83

 

 Падзяліцеся