Вучэбна-метадычны аддзел

Адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, 1-ы навучальны корпус, кабінет № 306.
Эл. пошта: uchmet@bsmu.by
Тэлефон: + 375 17 272-64-69


Вучэбна-метадычны аддзел універсітэта з'яўляецца структурным падраздзяленнем вучэбна-метадычнага кіравання, рабочым і інфармацыйным органам Навукова-метадычнай рады ў сістэме арганізацыі кіравання метадычнай працай у ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».

Гісторыя аддзела пачалася 11 верасня 1984 года. Менавіта 11 верасня 1984 года выйшаў загад № 578-уч., зацверджаны в.а. рэктара Мінскага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўнага медыцынскага інстытута Касько І.П. Дадзены загад прадпісваў у адпаведнасці патрабаванням загаду Міністэрства аховы здароўя СССР №890 ад 2 лістапада 1972 «Аб паляпшэнні вучэбна-метадычнай работы ў вышэйшых медыцынскіх навучальных установах», інструктыўнага ліста Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР №32 ад 22 кастрычніка 1982 «Аб удасканаленні вучэбна-метадычнай работы ў вышэйшых навучальных установах» арганізаваць вучэбна-метадычны кабінет інстытута, падпарадкаваўшы яго прарэктару па вучэбнай рабоце.

Першым загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета на грамадскіх пачатках была назначана асістэнт кафедры нармальнай анатоміі, кандыдат медыцынскіх навук Чайка Лідзія Данілаўна. Тады ж у штат вучэбна-метадычнага кабінета была ўведзена пасада старэйшага лабаранта. Вучэбна-метадычны кабінет першапачаткова знаходзіўся ў навучальным корпусе №5.

У розныя гады вучэбна-метадычны кабінет узначальвалі кандыдат медыцынскіх навук Тэн Сяргей Іванавіч, кандыдат медыцынскіх навук Шчацінін Мікалай Мікалаевіч.

У працэсе работы вучэбна-метадычны кабінет у 2003 рэарганізаваўся ў вучэбна-метадычны аддзел і стаў структурным штатным падраздзяленнем універсітэта, рабочым інфармацыйным органам навукова-метадычнай рады ў сістэме арганізацыі і кіравання метадычнай працай.

Тады ж рэктарам Беспальчук П.І. было зацверджана Палажэнне 'Аб вучэбна-метадычным аддзеле», у якім былі сфармуляваны абавязкі аддзела па метадычнаму забеспячэнню навучальнага працэсу, а таксама вызначаны асноўныя напрамкі дзейнасці. У дадзены момант вучэбна-метадычны аддзел кіруецца Палажэннем «Аб вучэбна-метадычным аддзеле» № 03-2-04 ад 16.09.2011, зацверджаным рэктарам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт» Сікорскім А.В., але асновы дзейнасці аддзела: мэты, задачы, функцыі былі закладзены ў 2003 годзе.

З 1 лістапада 2004 па цяперашні час начальнікам вучэбна-метадычнага аддзела з'яўляецца Яленская Наталля Анатольеўна.

Да гэтага часу назапашаны значны вопыт вучэбна-метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу, закладзены традыцыі кантрольна-аналітычнай працы, пра што сведчыць метадычнае забеспячэнне навучальнага працэсу ў універсітэце.

Вучэбна-метадычны аддзел ажыццяўляе дзейнасць па наступных напрамках:

  • планаванне, арганізацыя, кантроль і аналіз вучэбна-метадычнай дзейнасці ўніверсітэта;
  • арганізацыя распрацоўкі, удасканалення і ўкаранення ўніфікаванай тыпавой вучэбна-праграмнай і справаздачна-ўліковай дакументацыі;
  • тыпавых (базавых) навучальных праграм па вучэбных дысцыплінах першай ступені;
  • навучальных праграмаў па дысцыплінах субардынатуры, па дысцыплінах дзяржаўнага кампанента вучэбных планаў спецыяльнасцяў вышэйшай медыцынскай адукацыі першай ступені;
  • навучальных праграм вытворчай і вучэбнай практыкі студэнтаў;
  • навучальных праграм курсаў па выбары і факультатыўных дысцыплін;
  • ажыццяўленне метадычнай экспертызы вучэбна-праграмнай дакументацыі: адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі першай ступені;
  • прыдатнасці да выдання аўтарскіх арыгіналаў вучэбнай літаратуры;
  • арганізацыя і каардынацыя работы кафедраў па стварэнні вучэбна-метадычнага комплексу (ЭВМК);
  • падрыхтоўка і кантроль выканання плана ўнутрывузаўскага кантролю;
  • каардынацыя пытанняў павышэння кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу;
  • ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па зваротах грамадзян: падрыхтоўка даведак па заявах выпускнікоў універсітэта розных перыядаў.
Ліфанава Наталля Анатольеўна

Начальнік
Ліфанава Наталля Анатольеўна

Адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, 1-ы навучальны корпус, кабінет № 304.
Эл. пошта: ElenskayaNA@bsmu.by
Тэлефон: + 375 17 272-64-68

 

 Падзяліцеся