Навукова-метадычны савет з'яўляецца калегіяльным дарадча-рэкамендацыйным органам, які забяспечвае распрацоўку і рэалізацыю мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне якасці навучальнага працэсу і яго навукова-метадычнага забеспячэння.
Старшынёй Навукова-метадычнага савета з'яўляецца першы прарэктар, доктар медыцынскіх навук, прафесар Губкін Сяргей Уладзіміравіч.
У склад Навукова-метадычнага савета ўваходзяць прарэктары, дэканы, старшыні метадычных камісій, супрацоўнікі вучэбна-метадычнага ўпраўлення, вучэбна-дапаможных службаў, інтэрнатуры і клінічнай ардынатуры, дактарантуры, аспірантуры і магістратуры, кваліфікаваныя выкладчыкі і спецыялісты, якія валодаюць вопытам педагагічнай і навукова-метадычнай работы .
Выканаўчым органам Навукова-метадычнага савета з'яўляецца вучэбна-метадычнае ўпраўленне.