Выдавецкая дзейнасць

Падрыхтоўка і выданне вучэбных выданняў супрацоўнікамі універсітэта дазваляе забяспечыць студэнтаў найбольш сучаснай і актуальнай інфармацыяй па найважнейшых кірунках развіцця медыцынскай навукі. Ва універсітэце зацверджаны пэўны парадак планавання і выдання вучэбнай літаратуры.

Кожная кафедра на аснове аналізу забяспечанасці літаратурай па дысцыпліне, зыходзячы з задач найбольш поўнага і эфектыўнага забеспячэння навучальнага працэсу, штогод складае план выдання вучэбнай і навуковай літаратуры на бягучы навучальны год.

Пасля складання і прадастаўлення плана ў вучэбна-метадычны аддзел, кафедра прыступае да падрыхтоўкі, рэцэнзавання і дапрацоўкі аўтарскага арыгінала навучальнага выдання.

Парадак падрыхтоўкі аўтарскіх арыгіналаў да выпуску, а таксама прысваення ім грыфа зацверджаны Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 мтудзеня 2012 г. №3 «Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі і выпуску вучэбных выданняў і іх выкарыстання'.

Прысваенне грыфа

Рэкамендацыі па падрыхтоўцы вучэбна-метадычных выданняў, прызначаных для ўнутрыуніверсітэтскага карыстання пазначаны ў навучальным выданні  «В помощь к авторам по изданию учебной и научной литературы»: праф. С.Д.Дзянісаў,  праф. С.В.Жаваранак, В.К. Дашчэнка – Мінск: БДМУ, 2013.

Аўтарскія арыгіналы навучальных выданняў падаюцца для правядзення метадычнай экспертызы ў вучэбна-метадычны аддзел не менш чым за два тыдні да правядзення Навукова-метадычнага савета універсітэта.

 

 Падзяліцеся