Інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і рэсурсы

Ва універсітэце актыўна ўкараняюцца інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі, адпаведныя прынцыпам Балонскага працэсу:

Адукацыя праз усё жыццё

Кампетэнтнасны падыход пры стварэнні шматузроўневых адукацыйных праграм, ўцягванне працадаўцаў ў працэс распрацоўкі адукацыйных стандартаў і навучання студэнтаў;

Пабудова сістэмы кіравання ведамі, якая забяспечвае інтэгральны падыход да стварэння, назапашвання ведаў і кіравання імі на аснове новых інфармацыйных тэхналогій.

Інавацыйныя тэхналогіі забяспечваюцца наступнымі рэсурсамі:

Пры арганізацыі навучальных заняткаў у БДМУ шырока выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі.

Усе інфармацыйныя рэсурсы універсітэта аб'яднаны ў навучальны адукацыйны партал, які ўключае афіцыйны сайт БДМУ і інтэрнэт-сайты супрацоўнікаў и студэнтаў. На адукацыйным партале даступныя разнастайныя навучальныя і метадычныя матэрыялы, нарматыўныя дакументы па арганізацыі адукацыйнага працэсу. Яны размешчаны як на старонках адпаведных кафедраў, так і на інтэрнэт-сайце студэнта. Акрамя таго, студэнтам і выкладчыкам у выдаленым доступе даступны банк тэставых заданняў, які ўключае больш за 400 тэстаў для самакантролю, самападрыхтоўкі і кантролю ведаў і актыўна выкарыстоўваецца ў навучальным працэсе. У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта «Кампутарнае тэставанне ў БДМУ» выдадзены 'Зборнік тэстаў для самакантролю ведаў студэнтаў» па ўсіх дысцыплінах вучэбных планаў.

Ва універсітэце маецца 170 спецыялізаваных класаў, навучальных аўдыторый, кабінетаў, лабараторый, аснашчаных медыцынскім абсталяваннем і тэхнічнымі сродкамі навучання для забеспячэння навучальнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў па спецыяльнасцях вышэйшай медыцынскай адукацыі. Функцыянуе 22 кампутарных класа з колькасцю пасадачных месцаў больш за 300. У навучальных карпусах універсітэта створаны і пашыраюцца сегменты бесправадной сеткі па тэхналогіі Wi-Fi, што дазваляе палепшыць доступ студэнтаў да рэсурсаў універсітэта, размешчаных у сетцы Інтэрнэт.

Інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі і рэсурсы

Аснашчэнне клінічных кафедраў сучаснымі відэакамерамі дазволіла стварыць відэаархіў унікальных і высокатэхналагічных аперацый, трансляваць ход аперацый непасрэдна ў навучальных аўдыторыях. Створаныя выкладчыкамі кафедраў відэаматэрыялы выкарыстоўваюцца для навучання студэнтаў пры вывучэнні сучасных хірургічных умяшанняў, новых дыягнастычных методык.

На ўсіх кафедрах універсітэта чытанне лекцый ажыццяўляецца з мультымедыйным суправаджэннем, матэрыял лекцый штогод перапрацоўваецца высокакваліфікаванымі выкладчыкамі універсітэта з улікам найноўшых дасягненняў навукі і практыкі. Кафедры аснашчаны мультымедыйнымі праектарамі і тэлевізарамі для дэманстрацыі мэдыякантэнту. Адпрацоўка студэнтамі практычных навыкаў вядзецца з выкарыстаннем сучасных муляжоў і трэнажораў.

У бібліятэцы арганізаваны анлайн-доступ да паўнатэкставых каталогаў вядучых часопісаў па розных напрамках медыцыны. Электронны каталог бібліятэкі падае доступ зарэгістраваным карыстальнікам да паўнатэкставых версіяў навучальных і навуковых выданняў. Яго сумеснае выкарыстанне з сістэмай камп'ютэрнага тэсціравання, электроннымі вучэбна-метадычнымі комплексамі, якія ўяўляюць сабой комплекс сістэматызаваных навучальных і метадычных матэрыялаў, а таксама дыдактычных сродкаў навучання, электроннымі навучальнымі рэсурсамі, студэнцкім форумам дазваляе ўкараніць элементы сістэмы дыстанцыйнага навучання ў адукацыйны працэс.

Ўкараненне і развіццё сістэмы тэлемедыцыны дазваляе арганізаваць правядзенне тэлемастоў і відэаканферэнцый, навуковых анлайн-канферэнцый з калегамі з краін блізкага і далёкага замежжа, арганізаваць для студэнтаў універсітэта чытанне лекцый вядучых спецыялістаў у галіне аховы здароўя Японіі, Італіі, Ізраіля, Літвы, Расіі і іншых краін.

 

 Падзяліцеся