Кваліфікацыя: урач.
Тэрмін навучання: 6 гадоў.
Студэнты завяршаюць навучанне па чатырох асноўных напрамках: тэрапія, хірургія, акушэрства і гінекалогія, анестэзіялогіі і рэаніматалогіі.
Сярод выпускнікоў факультэта шмат вядомых кардыёлагаў, нейрахірургаў, афтальмолагаў, рэнтгенолагаў, тэрапеўтаў, псіхіятраў, анколагаў, акушэр-гінеколагаў, касметолагаў, пульманолагаў і урочаў многіх іншых спецыяльнасцяў.
Кваліфікацыя: урач.
Тэрмін навучання: 6 гадоў.
Падрыхтоўка ажыццяўляецца па чаторых асноўных напрамках: педыятрыя, дзіцячая хірургія, дзіцячая анэстэзіялогія і рэаніматалогія, дзіцячая гінекалогія і акушэрства.
Спецыялісты дадзенага накірунку ў наступным працуюць педыятрамі, дзіцячымі хірургамі, уролагамі, нэўролагамі, псіхіятрамі, інфекцыяністамі, генэтыкамі, эндаскапістамі, нэанатолагамі і ўрачамі многіх іншых спецыяльнасцяў.
Кваліфікацыя: урач.
Тэрмін навучання: 6 гадоў.
Студэнты навучаюцца пытанням прафілактыкі захворванняў, кантролю эпідэміялагічнай сітуацыі, арганізацыі аховы здароўя.
У наступным спецыялісты працуюць урачамі-гігіеністамі, урачамі-паразітолагамі, урачамі па радыяцыйнай гігіене, эпідэміялогіі і грамадскай аховы здароўя.
Кваліфікацыя: урач
Тэрмін навучання: 6 гадоў.
Падрыхтоўка спецыялістаў ажыццяўляецца па праграме студэнтаў спецыяльнасці 'Лячэбная справа' з паглыбленым вывучэннем ваенных дысцыплін.
Па сканчэнню 5-га курса курсантам прысвойваецца званне 'Лейтэнант', а пасля паспяховай здачы дзяржаўных экзаменаў выпускнікам прысвойваецца вайсковае званне 'Старшы лейтэнант медыцынскай службы'.
Кваліфікацыя: урач.
Тэрмін навучання: 5 гадоў.
Студэнты дадзеннай спецыяльнасці з першых дзён вывучаюць спецыяльныя дысцыпліны: стаматалагічнае матэрыялазнаўства, функцыянальную анатомію зуба-сківічнай сістэмы, лабараторную тэхніку вырабу зуюных пратэзаў і інш.
Выпускнікі факультэту працуюць урачамі-стаматолагамі, тэрапеўтамі, артадонтамі, артапедамі, хірургамі, дзіцячымі стаматолагамі, сківічна-тварнымі хірургамі.
Кваліфікацыя: правізор.
Тэрмін навучання: 5 гадоў.
Студэнты, якія вывучаюцца па дадзенай спецыяльнасці, праходзяць падрыхтоўку ў галіне хіміі лекавых сродкаў, фармацэўтычнай батанікі, эканомікі, арганізацыі фармацыі і інш.
Спецыялісты дадзенай кваліфікацыі маюць права працаваць ў аптэках, на фармацэўтычных прадпрыемствах, у навукова-даследчых лабараторыях.
Навучанне ва універсітэце арганізуецца на 73 кафедрах (29 - тэарэтычнага профілю, 44 - клінічнага). Навучальныя заняткі арганізаваны на 70 базах устаноў аховы здароўя і навукова-практычных цэнтраў.
Вучэбная дзейнасць ва універсітэце арганізуецца вучэбна-метадычным аддзелам, вучэбным аддзелам і сектарам менеджменту якасці. Арганізацыя вучэбнай дзейнасці па канкрэтных спецыяльнасцях ажыццяўляецца непасрэдна на факультэтах.
Навучанне ва універсітэце носіць практыка-арыентаваны характар. У сярэднім 70% аўдыторных заняткаў з'яўляюцца практычнымі і лабараторнымі. З 2-га курса навучальны працэс на клінічных кафедрах ажыццяўляецца на базе арганізацый сістэмы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, што стварае студэнтам ўсе неабходныя ўмовы для выканання і засваення адукацыйнай праграмы. Пачынаючы з 3-га курса, студэнты праходзяць вытворчую практыку. На 6-м курсе студэнты лячэбнага і педыятрычнага факультэтаў праходзяць навучанне ў субардынатуры.
Ва універсітэце актыўна ўкараняюцца інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі, адпаведныя прынцыпам Балонскага працэсу.
Вучэбна-праграмная дакументацыя вышэйшай адукацыі I і II ступені: адукацыйныя стандарты, навучальныя планы універсітэта па спецыяльнасцях, навучальныя праграмы, Навучальныя праграмы курсаў па выбары і факультатыўных дысцыплін і др.