Навучанне ва універсітэце арганізуецца на 70 кафедрах (28 − тэарэтычнага профілю, 42 − клінічнага). Навучальныя заняткі арганізаваны на 56 базах устаноў аховы здароўя і навукова-практычных цэнтраў.
Навучанне вядзецца па праграмах вышэйшай Адукацыі ў дзённай і завочнай (фармацэўтычны факультэт) формах.
Навучальны год падзелены на два семестры: восеньскі - з верасня па студзень і вясновы - з лютага па ліпень. Кожны семестр завяршаецца сэсіяй (студзень і чэрвень). Графік навучальнага працэсу залежыць ад кірунку падрыхтоўкі, формы навучання і курсу. Кантроль асваення навучальных праграм праводзіцца ў форме залікаў і экзаменаў.
Студэнты вочнай формы, якія навучаюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту і якія паспяхова выканалі навучальны план бягучага семестра, атрымліваюць стыпендыю.
У пэўных сітуацыях (працяглая хвароба, сямейныя абставіны і інш.) студэнту прадастаўляецца акадэмічны адпачынак.
Юнакі-студэнты вочнай формы навучання могуць прайсці ваенную падрыхтоўку на ваенных кафедрах, вынікам якой, пры ўмове паспяховага выканання праграмы, можа быць атрыманне звання «лейтэнант запасу».