Арганізацыя вучэбнай дзейнасці

Вучэбная дзейнасць ва універсітэце арганізуецца вучэбна-метадычным аддзелам, вучэбным аддзелам і сектарам менеджменту якасці. Арганізацыя вучэбнай дзейнасці па канкрэтных спецыяльнасцях ажыццяўляецца непасрэдна на факультэтах.

Вучэбная дзейнасць студэнтаў - гэта дзейнасць падчас вучэбных заняткаў (лекцыі, семінары, практычныя і лабараторныя заняткі) і пазааўдыторнай самастойнай працы.

Вучэбная дзейнасць

Універсітэт надае вялікую ўвагу адбору найбольш падрыхтаваных і матываваных да засваення будучай спецыяльнасці студэнтаў. У мэтах арганізацыі комплекснай работы па прафарыентацыі абітурыентаў, развіцця сістэмы давузаўскай падрыхтоўкі ў 2012 г. створаны факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі. Высокая якасць давузаўскай падрыхтоўкі пацвярджаецца тым, што ў апошнія гады каля 80% выпускнікоў дзённага падрыхтоўчага аддзялення паступалі ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Студэнты, якія паступілі ў БДМУ, на працягу 6 ці 5 гадоў навучаюцца на I ступені вышэйшай адукацыі. Пасля заканчэння ўніверсітэта ім прысвойваецца кваліфікацыя лекар ці правізар і маладыя спецыялісты накіроўваюцца на першае месца працы ва ўстановы Міністэрства аховы здароўя, іншых зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання рэспублікі. Спецыфікай вышэйшай медыцынскай адукацыі з'яўляецца абавязковае праходжанне інтэрнатуры пасля заканчэння ўніверсітэта для атрымання права на самастойную медыцынскую дзейнасць.

 

 Падзяліцеся