Каардынацыйны Савет па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце

Каардынацыйны Савет па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце створаны з мэтай вызначэння канцэптуальных падыходаў да арганізацыі і правядзення выхаваўчай працы і распрацоўкі рэкамендацый па пытаннях ідэалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.

Савет праводзіць свае пасяджэнні па меры неабходнасці, але не радзей як два разы на год. Рашэнні Савета прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных.

Каардынацыйны Савет па ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь 'Аб адукацыі', заканадаўчымі актамі, Палажэннем аб каардынацыйным Савеце па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.

Задачы савета

  • Вызначэнне эфектыўных спосабаў і формаў ідэалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце.
  • Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы выхавання і адукацыі ў ВНУ.
  • Распрацоўка прапаноў і рэкамендацый па ўдасканаленні сістэмы выхаваўчай дзейнасці ў універсітэце, яе фінансаванні і кадравым забеспячэнні; падрыхтоўка адпаведнай метадычнай і нарматыўнай дакументацыі.
  • Садзейнічанне навукова-метадычнай дзейнасці ў галіне выхаваўчай работы.
  • Вызначэнне найбольш дзейснай стратэгіі выхаваўчай дзейнасці ў універсітэце, садзейнічанне фарміраванню аптымальнай сацыякультурнай асяроддзя.
  • Выяўленне і аналіз сацыяльна-псіхалагічных праблем моладзі, якая навучаецца, вызначэнне магчымых шляхоў іх вырашэння.
  • Заслухоўвае на сваiх пасяджэннях асоб, адказных за правядзенне выхаваўчай работы ва універсітэце, а таксама прадстаўнікоў іншых структурных падраздзяленняў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Савета.

Функцыі савета

  • Стварэнне сістэмы маральнага і матэрыяльнага заахвочвання выкладчыкаў і студэнтаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у арганізацыі выхаваўчай работы і ідэалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.
  • Уносіць у рамках сваёй кампетэнцыі ва ўсталяваным парадку прапановы на разгляд рэктарату, Саветаў універсітэта і факультэтаў.
  • Атрымлівае звесткі, якія маюць дачыненне да пытанняў выхаваўчай і ідэалагічнай работы ад структурных падраздзяленняў i службовых асоб універсітэта.
  • Стварае часовыя экспертныя i рабочыя групы, творчыя калектывы з прыцягненнем адпаведных адмыслоўцаў для правядзення экспертызы і падрыхтоўкі прапаноў па напрамках дзейнасцi Савета, удзельнічае ў фарміраванні профільных навукова-даследчых праграм.
  • Прапагандуе перадавыя дасягненні ў галіне выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі рэспублікі і за мяжой.
  • Праводзіць семінары, сімпозіумы, канферэнцыі па праблемах выхаваўчай і ідэалагічнай працы.

 

 Падзяліцеся