Замежнае партнёрства

Універсітэтам заключаны і дзейнічаюць звыш 60 пагадненняў аб супрацоўніцтве з іншаземнымі ўстановамі адукацыі, навукова-даследчымі і ішымі замежнымі арганізацыямі.

Сярод асноўных партнёраў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта можна назваць такія замежныя ўстановы адукацыі, як Медыцынскі універсітэт г. Беластока (Польша), Універсітэт Заходняга Антарыа (Канада), Каралінскі Інстытут (Швецыя), Універсітэт г. Нагасакі (Японія), Універсітэт г. Акіта (Японія), Смаленская дзяржаўная медыцынская акадэмія (Расія), Казахскі нацыянальны медыцынскі універсітэт імя С.Д. Асфендзіярава (Казахстан) ды іншыя.

Віды міжнароднага супрацоўніцтва:

  • выданне сумесных вучэбных дапаможнікаў і манаграфій па медыцыне;
  • арганізацыя і правядзенне сумесных навукова-практычных канферэнцый і сімпозіумаў;
  • ажыццяўленне іншых узаемна ўзгодненых форм супрацоўніцтва ў акадэмічнай і навукова-даследчых сферах.

Штогод з візітамі Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт наведваюць каля 30 дэлегацый са  Швецыі, Ірака, Японіі, Арменіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Нямеччыны, Польшы, Азербайджана, Нігерыі, Ірана, Туркменістана, Канады, Літвы, Ізраіля ды іншых краін.

 
 

Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт праводзіць актыўную работу, накіраваную на рэалізацыю ўмоў падпісаных пагадненняў аб супрацоўніцтве. На дададзены момант універсітэтам заключаны і дзейнічаюць звыш  60 пагадненняў аб акадэмічным і навуковым супрацоўніцтве з іншаземнымі ўстановамі адукацыі, навукова-даследчымі ды ішымі замежнымі арганізацыямі.

Больш за 100 супрацоўнікаў кафедр універсітэта з'яўляюцца чальцамі разнастайных іншаземных, грамадскіх акадэмій ды іншых форм прадстаўніцтва.

 

 Падзяліцеся