Акадэмічная мабільнасць

Міжнародная акадэмічная мабільнасць студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта рэалізуецца ў межах міжнародных дамоў і пагадненняў паміж ВНУ, а таксама сумесных адукацыйных праграм і рэгулююцца дамовамі і пагадненнямі аб акадэмічным і навуковым супрацоўніцтве з замежнымі ВНУ, установамі аховы здароўя і міжнароднымі арганізацыямі.

Асноўнай мэтай акадэмічнай мабільнасці з'яўляецца інтэграцыя універсітэта ў міжнародную навукова-адукацыйную прастору, што станоўчым чынам паўплывае на  павышэнне якасці навуковых даследаванняў і канкурэнтназдольнасці на рынку адукацыйных паслуг.

Пераважным спосабам ажыццяўлення акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта з'яўляецца камандзіраванне іх у партнёрскія ВНУ і арганізацыі для:

Штогод супрацоўнікі універсітэта прымаюць удзел у больш чым 100 з'ездах, канферэнцыях і семінарах за мяжой, у тым ліку і ў межах двухбаковых пагадненняў аб супрацоўніцтве з замежнымі ВНУ і арганізацыямі.

З моманту падпісання дамовы аб супрацоўніцтве з Медыцынскім універсітэтам г. Беластока ў 2004 годзе супрацоўнікі універсітэта паўдзельнічалі ў рэалізацыі наступных праграм:

Усяго з 2004 года ў праграме акадэмічнага і навуковага абмену з абодвух бакоў прынялі ўдзел прыкладна 350 чалавек.

Ва універсітэце рэалізуюцца праграмы міжнароднага супрацоўніцтва, у межах якіх навуковыя супрацоўнікі і выкладчыкі універсітэта штогод выязджаюць на стажыроўкі ў краіны бліжняга і дальняга замежжа з мэтай павышэння кваліфікацыі.

Стажыроўкі і курсы павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў БДМУ з ліку ппрафесарска-выкладчыка саставу агранізуюцца на базах партнёрскіх ВНУ ў межах пагадненняў аб акадэмічным і навуковым супрацоўніцтве і абмене і міжнародных праграм супрацоўніцтва. Так, напрыклад, у межах супрацоўніцтва з Медыцынскім універсітэтам г. Беластока з 2005 года былі арганізаваныя чатыры клінічныя стажыроўкі выкладчыкаў, акадэмічная і клінічная стажыроўка выкладчыкаў па навучанні на англійскай мове, навуковая і клінічная стажыроўка двух аспірантаў у аддзеле паталагічнай марфалогіі і на кафедры малекулярнай біялогіі.

 
 

У межах пагаднення аб акадэмічным і навуковым супрацоўніцтве паміж нашым універсітэтам і Казахскім нацыянальным медыцынскім універсітэтам імя  С.Д. Асфендзіярава рэалізуецца акадэмічная мабільнасць у форме прыцягнення візітынг-прафесараў з нашага універсітэта для чытання лекцый, правядзення адукацыйных праграм і майстар-класаў. На дадзены момант у праграме акадэмічнай мабільнасці задзейнічаны кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб, 3-я кафедра унутраных хвароб і 1-ая кафедра хірургічных хвароб. У 2013 годзе плануецца накіраванне візітынг-прафесараў БДМУ для чытання лекцый і правядзення майстар-класаў па тэме «Дыягностыка, лячэнне і алгарытмы аказання дапамогі пры панкрэатытах і сіндроме дыябетычнай стапы».

Актыўна развіваецца акадэмічная мабільнасць і ў межах рэалізацыі сумесных навукова-даследчых праектаў і ў межах напісання дысертацыйных прац. Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт супрацоўнічае з  Каралінскім інстытутам у межах праграмы прафесійнай падрыхтоўкі навуковых супрацоўнікаў БДМУ. Згодна з дадзенай праграмай здзяйсняецца сумесная падрыхтоўка кадраў па прынцыпе «сандвіч мадэлі», калі адна частка навукова-даследчай  работы павінна быць выканана на базе БДМУ, а другая – на базе Каралінскага Інстытута.

Сярод іншых сумесных навукова-практычных даследаванняў у вобласці прыкладной медыцыны можна вылучыць сумесны праект кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта і НДІ антымікробнай хіміятэрапіі  ДБАУ ВПА «Смаленская дзяржаўная медыцынская акадэмія».

Кафедра артапедычнай стаматалогіі БДМУ таксама ажыццяўляе супрацоўніцтва з кафедрай гаспітальнай артапедычнай стаматалогіі Маскоўскага дзяржаўнага медыка-стаматалагічнага універсітэта (МДМСУ) у межах сумеснага праекта - Матэматычнае мадэліраванне у стаматалогіі.

Нельга забываць і аб акадэмічнай мабільнасці навучэнцаў, так як гэта дае магчымасць студэнтам, аспірантам і маладым навукоўцам набыць тэарэтычны альбо практычны вопыт за мяжой шляхам удзелу ў кароткатэрміновай адукацыйнай альбо навукова-даследчай праграме.

Пераважным спосабам здзяйснення акадэмічнай мабільнасці навучэнцаў нашага універсітэта з'яўляецца іх накіраванне ў партнёрскія навукова-адукацыйныя ўстановы для праходжання поліклінічнай лякарскай клінічнай вытворчай практыкі, удзелу ў летніх школах, студэнцкіх канферэнцыях і навучальных семінарах. Клінічныя ардынатары, магістранты і аспіранты універсітэта накіроўваюцца ў замежныя ВНУ з мэтай удзелу ў  навукова-практычных семінарах і канферэнцыях, а таксама праходжання навучальных курсаў.

Сярод праграм студэнцкага абмену найбольш актыўна развіваецца праграма акадэмічнай мабільнасці з Медыцынскім універсітэтам г. Беластока ў межах рэалізацыі Дадатку да  пагаднення аб акадэмічным супрацоўніцтве і абмене.

У межах праграмы студэнцкага абмену па прынцыпе уключанай адукацыі арганізавана летняя клінічная практыка студэнтаў двух універсітэтаў на ўмовах узаемнага абмену. Сем клінічных практык студэнтаў праведзена на базе Медыцынскага універсітэта г. Беластока. Шэсць клінічных практык студэнтаў - на базе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, у якіх удзельнічала 150 студэнтаў з Беларусі і Польшы.

Сумесна з расійскімі калегамі вядзецца праца па арганізацыі удзелу студэнтаў у навуковых і практычных канферэнцыях, конкурсах, брэйн-рынгах на базе універсітэтаў-партнёраў.

Стоматологический Брейн-ринг Россия

У межах Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Маскоўскім дзяржаўным медыка-стаматалагічным універсітэтам і Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам праграма акадэмічнай мабільнасці ажыццяўляецца ў выглядзе ўдзелу выкладчыкаў у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па стаматалогіі; студэнтаў, ардынатараў і аспірантаў – у канферэнцыях маладых навукоўцаў; студэнтаў – у штогадовай Міжуніверсітэцкай алімпіядзе па дзіцячай стаматалогіі і інтэлектуальным конкурсе «Стаматалагічны брэйн-рынг».

Студэнты універсітэта таксама могуць удзельнічаць у міжнародных алімпіядах, а таксама ў іншых навуковых, культурных, спартыўных мерапрыемствах. Напрыклад, у 2012 годзе ў межах супрацоўніцтва паміж 3-й кафедрай унутраных хвароб БДМУ і Саратаўскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам імя У.І. Разумоўскага каманда БДМУ прыняла ўдзел у II Міжнароднай алімпіядзе маладых навукоўцаў «Тэрапія XXI стагоддзе: UPGRADE».

Універсітэт ажыццяўляе супрацоўніцтва з Нямецкай службай акадэмічных абменаў (DAAD). Праграмы DAAD з'яўляюцца міжнароднымі, праводзяцца ў межах супрацоўніцтва Нямецкай службы акадэмічных абменаў і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і прадугледжваюць магчымасць паглыблення ведаў студэнтаў, развіцця прафесійных кантактаў, акадэмічнага і навуковага супрацоўніцтва паміж універсітэтамі.

 

 Падзяліцеся