Наш універсітэт імкнецца замацоўваць свой аўтарытэт і павышаць прэстыж дыплома ВНУ на міжнародным узроўні.
Усведамляючы важнасць удзелу ў сусветным навкова-адукацыйным працэсе, універсітэт праводзіць актыўную працу па ўсталяванні і развіцці супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі.
На сённяшні дзень універсітэт прадстаўлены ў шэрагу вядучых міжнародных рэйтынгаў і штогод паляпшае там свае пазіцыі.
Адным з паказальнікаў эфектыўнасці функцыянавання універсітэтаў з'яўляецца пазіцыя, якую яны займаюць у міжнародных рэйтынгавых сістэмах. Удзел у міжнародных рэйтынгах з'яўляецца адным з накірункаў стратэгічнага развіцця нашага універсітэта, якое дазваляе эфектыўна ўключаць універсітэт у міжнародны адукацыйны асяродак, узгадніць адукацыйныя і навукова-даследчыя працэсы з міжнароднымі правіламі і стандартамі ў сферы адукацыі.
Праводзіцца праца па ўключэнні універсітэта ў базу дадзеных Сусветнага рэйтынгу універсітэтаў па версіі кампаніі Quacquarelli Symonds (QS), якая з'яўляецца адной з найбольш вядомых баз дадзеных сусветных універсітэтаў з колькасцю наведнікаў афіцыйнага сайта звыш 10 мільёнаў чалавек на год.
Інфармацыя аб ВНУ размешчана на сайце Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, у раздзеле медыцынскіх школ і факультэтаў базы дадзеных дырэкторыі медыцынскіх школ «Авіцэна» Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя. Мэтай Дырэкторыі медыцынскіх школ «Авіцэна» з'яўляецца прадстаўленне актуальнай інфармацыі аб установах прафесійнай медыцынскай адукацыі ва ўсім свеце.
Наш універсітэт супрацоўнічае з Еўрапейскім рэгіянальным бюро СААЗ у Рэспубліцы Беларусь па пытаннях удзелу выкладчыкаў універсітэта ў мерапрыемствах, якія арганізуюцца пад эгідай СААЗ (стажыроўкі, канферэнцыі). Важным вынікам такога супрацоўніцтва становіцца ўкараненне атрыманых ведаў у лякарскую практыку і ў вучэбны працэс.
З 1998 года актыўна развіваецца супрацоўніцтва з Міжнародным форумам гігіены Аахен-Нойс-Аснабрюк. Партнёры абменьваюцца інфармацыяй, матэрыяламі і публікацыямі па актуальных праблемах гігіенічнай навукі. Штогод універсітэт з візітамі наведваюць прадстаўнікі Міжнароднага форума гігіены, заслужаныя прафесары і дактары, з мэтай правядзення семінараў, круглых сталоў і чытання лекцый для студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага саставу універсітэта. Наладжана ўзаемадзеянне з Міжнародным форумам гігіены ў вобласці рэалізацыі сумесных праектаў па актуальных праблемах гігіенічнай навукі, забеспячэння санітарна-эпедэмічнага дабрабыту ва ўмовах тэхнагенных катастроф, у тым ліку і на атамных электрастанцыях, эпідэмій грыпу і іншых рэспіраторных інфекцый.