Галоўная Універсітэт Факультэты Стаматалагічны факультет

Стаматалагічны факультэт

Адрас: 220116, г.Мінск, пр-т Дзяржынскага 83, 1-ы корпус.
Эл. пошта: stom@bsmu.by

Стаматалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта быў адкрыты ў 1960 годзе. На факультэце спецыяльнае навучанне праводзіцца на 9 профільных кафедрах.

Стаматалогія прадстаўляе сабой раздзел клінічнай медыцыны, якая ўключае навуку, практыку і мастацтва папярэджвання, дыягностыкі і лячэння захворванняў органаў і тканак поласці рота і сківічна-тварнай вобласці. Спецыяльнасць атрымала бурнае развіццё ў канцы мінулага стагоддзя і працягвае дынамічна развівацца з прыростам новых дысцыплін. Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі спецыялістаў-стаматолагаў звязаны з вывучэннем профільных дысцыплін на стаматалагічных кафедрах факультэта.

Тэрапеўтычная стаматалогія – дысцыпліна, якая ўключае падрыхтоўку спецыялістаў па прафілактыкі і лячэнню захворванняў зубоў, хвароб перыядонта (парадонта) і слізістай абалонкі поласці рота. Адным з важных раздзелаў дзейнасці тэрапеўтычнай стаматалогіі як клінічнай дысцыпліны з’яўляецца лячэбная праца, якая ўключае розныя аспекты кансультатыўнай, лячэбна-дыягнастычнай дапамогі, а таксама распрацоўка і ўкараненне ў клінічную практыку новых метадаў дыягностыкі і лячэння стаматалагічных захворванняў.

Сучасныя падыходы да дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння стаматалагічных хвароб у дзяцей фарміруецца дзіцячымі спецыялістамі – стаматолагамі. Дысцыпліна “Стаматалогія дзіцячага ўзросту” займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў па аказанні кваліфікаванай хірургічнай і тэрапеўтычнай стаматалагічнай дапамогі дзецям, вывучэннем дыягностыкі, асаблівасцей клінічнага працягу, лячэння і прафілактыкі паражэння слізістай абалонкі поласці рота ў дзяцей пры вірусных, бактэрыяльных, грыбковых і алергічных захворваннях.

У кампетэнцыю супрацоўнікаў кафедры артапедычнай стаматалогіі ўваходзіць падрыхтоўка спецыялістаў па прафілактыке паталагічных станаў, якія прыводзяць да страты зубоў, якія валодаюць навыкамі аднаўлення страчанай жавальнай эфектыўнасці зубасківічнай сістэмы з выкарыстаннем розных сучасных канструкцый зубных пратэзаў, а таксама складаных сківічна-тварных пратэзіраванняў пасля цяжкіх траўм і складаных аперацый.

Хірургі-стаматолагі займаюцца хірургіяй ратавой поласці, сківічна-тварныя хірургі – аператыўным лячэннем шматпрофільнай паталогіі сківічна-тварнай вобласці ( траўмы, запаленчыя працэсы, пухліны), а таксама рэканструктыўнай і пластычнай хірургіяй твара і шыі.

Адным з прыярытэтных напрамкаў артадантыі з’яўляецца ўдасканаленне аказання артадантычнай дапамогі насельніцтву. Кафедра артадантыі займаецца падрыхтоўкай спецыялістаў па прафілактыкі, дыягностыкі і лячэнню зубасківічна-тварных анамалій.

На стаматалагічным факультэце навучаецца каля 800 студэнтаў, уключаючы грамадзян бліжняга і далёкага замежжа.

Выпускнікам факультэта выдаецца дыплом урача-стаматолага агульнай практыкі, а пасля адпаведнай спецыялізацыі яны могуць працаваць стаматолагам-тэрапеўтам, стаматолагам – артапедам, артадонтам, дзіцячым стаматолагам, хірургам – стаматолагам, а таксама сківічна-тварным хірургам.

Выпускнікам факультэта выдаецца дыплом урача-стаматолага агульнай практыкі, а пасля адпаведнай спецыялізацыі яны могуць працаваць стаматолагам-тэрапеўтам, стаматолагам – артапедам, артадонтам, дзіцячым стаматолагам, хірургам – стаматолагам, а таксама сківічна-тварным хірургам.

Факультэт адзін з першых сярод факультэтаў медыцынскіх вузаў краін быўшага СССР перайшоў на новы вучэбны план. Адрозненнем новага плана з’яўляецца пераразмеркаванне аб’ёму вучэбных гадзін на карысць выкладання стаматалагічных дысцыплін.

Ужо з першых дзён навучання ва ўніверсітэце і на працягу 1-2 курсаў, на кафедры агульнай стаматалогіі, студэнты вывучаюць стаматалагічнае матэрыялаведанне, функцыянальную анатомію, лабараторную тэхніку вырабу зубных пратэзаў, асваіваюць тэхніку ўрачэбных маніпуляцый на фантомах (сімулятарах).

 
 

Пачынаючы з 3 курса, студэнты праходзяць навучанне на клінічных базах кафедр тэрапеўтычнай стаматалогіі, артапедычнай стаматалогіі, стаматалогіі дзіцячага ўзросту, артадантыі, хірургічнай стаматалогіі і сківічна-тварнай хірургіі, дзе пад кіраўніцтвам вопытных выкладчыкаў вядуць самастойны прыём пацыентаў.

Асноўная клінічная база кафедр стаматалагічнага факультэта размяшчаецца ў Рэспубліканскай клінічнай стаматалагічнай паліклініцы. За апошнія 10 год значна абноўлена матэрыяльна–тэхнічная база факультэта, што дазваляе навучыць студэнтаў сучасным тэхналогіям.

Прафесарска-выкладчыцкі састаў профільных кафедр стаматалагічнага факультэта ўключае 214 выкладчыкаў. У ліку кіраўнікоў і выкладчыкаў працуюць 12 дактароў медыцынскіх навук і 104 кандыдата медыцынскіх навук. На кафедрах факультэта актыўна вядзецца падрыхтоўка навучна-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама шмат увагі надаецца навуковай працы з студэнтамі.

Нароўні са спецыяльнай падрыхтоўкай па стаматалагічным дысцыплінам, студэнты стаматалагічнага факультэта праходзяць медыка-біялагічную падрыхтоўку, адаптаваную і арыентаваную кваліфікацыйную характарыстыку ўрача-стаматолага. Прыкладам таму можа служыць арганізацыя на факультэце ў 1998 годзе кафедры марфалогіі чалавека, на якой вядзецца інтэграванае выкладанне анатоміі, гісталогіі, тапаграфічнай анатоміі і аператыўнай хірургіі па спецыяльнай праграме для студэнтаў стаматалагічнага факультэта.

Студэнты факультэта набываюць шырокую падрыхтоўку і па агульнамедыцынскім спецыяльнасцям лячэбнага профілю. Гэта развівае ў іх шырокі медыцынскі кругазор, паняцце цэласнасці чалавечага арганізма.

Студэнцкае жыццё на стаматалагічным факультэце шматпланавае і інтарэснае. У працэсе вучобы ва ўніверсітэце студэнты маюць магчымасць актыўна займацца навукова-даследчай працай у навучных студэнцкіх гуртках на тэарытычных і клінічных кафедрах універсітэта, прымаць удзел у навуконых студэнцкіх канферэнцыях розных узроўняў. Рознабакова здольныя студэнты могуць рэалізаваць свае таленты ў мастацкай самадзейнасці і спартыўных секцыях факультэта.

 

 Падзяліцеся