Галоўная Універсітэт Факультэты Педыятрычны факультэт

Педыятрычны факультэт

Адрас: 220116, г.Мінск, пр-т Дзяржынскага 83, 1-ы корпус.
Эл. пошта: ped@bsmu.by

Педыятрычны факультэт заснаваны ў 1964 годзе, ажыццяўляе лячэбную дзейнасць у галіне дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі захворванняў у дзяцей.

Практычныя заняткі і лекцыі па медыцынскіх дысцыплінах праходзяць у буйных дзіцячых клініках горада пад кіраўніцтвам вопытных выкладчыкаў. Адкрыццё педфака стымулявала як падрыхтоўку кадраў высокай кваліфікацыі, так і стварэнне клінічных баз. У 1996 годзе адкрываецца 2-я дзіцячая бальніца, на базе якой пачынаецца выкладанне прапедэўтыкі дзіцячых хвароб, а потым факультэцкай педыятрыі.

Агляд нованароджанага дзіцяці

На першых двух гадах навучання базавымі прадметамі з’яўляюцца агульная і біяарганічная хімія, біялогія, гісталогія і нармальная анатомія, акрамя таго, студэнты вывучаюць сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

На факультэце навучаецца больш за 1200 студэнтаў, якім давядзецца за шэсць год навучання ва ўніверсітэце засвоіць звыш 70 дысцыплін.

На трэцім курсе асаблівая ўвага адводзіцца прапедэўтыцы дзіцячых хвароб, дзе студэнт пачынае набываць клінічнае мысленне, і дысцыплінам, якія вывучаюць змены ў арганізме чалавека на малекулярным і фізіялагічным узроўні.

Старэйшыя курсы аб’ядноўваюць тэарэтычныя веды з практычнымі навыкамі, набытымі на клінічных базах. Навучанне студэнтаў 4-6 курсаў як правіла праходзіць у паліклініках, раддомах і спецыялізаваных лячэбна-дыягнастычных цэнтрах. Лекцыі і практычныя заняткі студэнтам выкладаюць вядучыя спецыялісты ў дадзеных галінах. Вялікая ўвага надзяляецца авалоданню практычнамі навыкамі. З чацвёртага курса, пасля праходжання медсястрынскай практыкі, студэнты могуць працаваць ва ўстановах аховы здароўя ў якасці сярэдняга медыцынскага персаналу. Субардынатуру студэнты 6 курса праходзяць па педыятрыі, дзіцячай хірургіі, анэстэзіялогіі і рэаніматалогіі.

Пачынаючы з першага курса, студэнтам педыятрычнага факультэта даецца магчымасць наведваць студэнцкія навуковыя гурткі пры тэарэтычных і клінічных кафедрах. На 1-ай кафедры дзіцячых хвароб маецца дзіцячая нефралагічная школа, 2-ой кафедры – пульманалагічная, на кафедры дзіцячай хірургіі вывучаюцца праблемы сэпсісу, прыроджанай анамаліі нованароджаных, на кафедры паталагічнай анатоміі – пытанні генетыкі і ранняга выяўлення паталагічнага стану у дзяцей і падлеткаў. Са сваімі працамі студэнты выступаюць на студэнцкіх навуковых канферэнцыях.

Ва ўніверсітэце ўсім ахвочым даецца магчымасць рэалізаваць сябе ў спорце: лёгкай атлетыцы, настольным тэнісе, спартыўнай аэробіцы, футболе, валейболе, плаванні, баскетболе і гіравым спорце; у мастацкай самадзейнасці разам са студыяй бальнага танца “Элеганс”, вакальнай групай “Кантарэ”, інтэрнацыянальным хорам “Дамінанта” ці студэнцкай эстраднай групай “Біялакт”. Іншагароднім студэнтам адміністрацыя ўніверсітэта дае ўпарадкаваныя інтэрнаты.

Пасля паспяховай здачы дзяржаўных экзаменаў студэнтам педыятрычнага факультэта прысвойваецца кваліфікацыя “ўрач-педыятр”, з далейшым накіраваннем на працу ў якасці ўрача хуткай медыцынскай дапамогі, анестэзіёлага-рэанематолага, участковага ўрача, дзіцячага хірурга, неанатолага, неўролага, рэнтгенолага, траўматолага-артапеда. У далейшым урачы маюць права прайсці курсы перападрыхтоўкі і атрымаць іншую спецыяльнасць.

Сярод выпускнікоў педыятрычнага факультэта шмат такіх вядомых навукоўцаў, якчлен-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прафесар Л.М. Лабанок, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прафесар А.В. Сукала, прафесары Т.Н. Вайтовіч, В.А. Куўшыннікаў, В.А. Кацько, А.Н. Нікіфараў, В.І. Аверын, Ю.К. Абаеў, Г.І. Герасімовіч, Л.Ф. Мажэйка, Е.Д. Чарствой, Т.А. Бірыч, Л.Н. Марчанка, А. І. Кубарка, С.Д. Дзянісаў, П.Г. Піўчанка, П.І. Лабко, А.С. Фядулаў, якія з’яўляюцца прыкладам для будучых урачоў.

 

 Падзяліцеся