Галоўная Універсітэт Факультэты Факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі Падрыхтоўчае аддзяленне

Падрыхтоўчае аддзяленне

Адрас: 220116, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага 83, 5 корпус 2 этаж, каб. 224 а.
Тэлефон: + 375 17 272-72-97.

 

Навучанне слухачоў на падрыхтоўчым аддзяленні ў БДМУ праводзіцца ўжо больш 40 гадоў. Пад кіраўніцтвам ініцыятыўных выкладчыкаў універсітэта – В.П.Касцюка, А.В.Пішчынскага, І.Н.Сакаловай, Е.В.Якімавай – гэта падраздзяленне ўніверсітэта дынамічна развівалася з моманту яго стварэння. Тысячы яго слухачоў змаглі паспяхова пераадолець уступныя выпрабаванні і ажыццявіць сваю заветную мару – паступіць у медыцынскі ўніверсітэт.

За доўгія гады на падрыхтоўчым аддзяленні склаўся згуртаваны калектыў выкладчыкаў, якія з’яўляюцца штатнымі супрацоўнікамі кафедр біялогіі, агульнай хіміі, фізікі, беларускай і рускай мовы нашага ўніверсітэта. Распрацаваныя імі вучэбна–метадычныя дапаможнікі дазваляюць слухачам лёгка засвоіць прадметы ўступных выпрабаванняў і добра падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання. За апошнія гады доля выпускнікоў падрыхтоўчага аддзялення, якія паступілі ва ўстановы, якія абяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, складае каля 80%.

Навучанне слухачоў

Падрыхтоўчае аддзяленне (дзённая форма атрымання адукацыі)

На дзённай форме навучаюцца асобы, якія маюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю.

За час вучобы слухачы вывучаюць тры дысцыпліны: Біялогія, хімія, руская ці беларуская мова. Дзенная форма атрымання адукацыі...

Падрыхтоўчыя курсы (вячэрняя форма атрымання адукацыі)

Вячэрняя форма навучання прызначаная для навучэнцаў 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі.

За час вучобы слухачы вывучаюць ад адной да трох дысцыплін (на выбар слухача). Вечэрняя форма атрымання адукацыі...

Падрыхтоўчыя курсы (завочная форма атрымання адукацыі)

Завочная форма навучання прызначана для абітурыентаў, якія пражываюць па-за Мінскам.

Вывучаемыя прадметы (па выбары абітурыента) - біялогія, хімія, руская або беларуская мова, дзве гадзіны ў месяц (кансультацыі). Завочная форма атрымання адукацыі...

Якімава Алена Фёдараўна

Загадчык
Якімава Алена Фёдараўна

Адрас: 220116, г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, 5 корпус 2 паверх, каб. 234 а
Эл. пошта: podg@bsmu.by
Тэлефон: + 375 17 272-72-97

 

 Падзяліцеся