Павышэнне кваліфікацыі

Адрас: 220083, г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, 1-ы навучальны корпус, кабінет 1003 (10 этаж).
Тэлефон: + 375 17 272-42-02.


Ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» на кафедры арганізацыі фармацыі адкрыліся курсы павышэння кваліфікацыі правізараў па тэме ›Фармацэўтычная дзейнасць у сучасных умовах» у аб’ёме 80 гадзін.

Мэта навучання – павышэнне кваліфікацыі правізараў-арганізатараў па пытаннях арганізацыі і кіравання фармацэўтычнай дзейнасці.

Мэта павышэння кваліфікацыі: атрыманне слухачамі сучасных ведаў у галіне фармацэўтычнай дзейнасці і лекавай палітыкі, арганізацыйных і эканамічных аспектаў фармацыі Рэспублікі Беларусь, фармакаэканомікі і лекавай бяспекі, біяфармацыі і фармацэўтычнай тэхналогіі. Праграма павышэння кваліфікацыі дазваляе азнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі ў галіне фармацэўтычнага маркетынгу і менеджменту, з пытаннямі нацыянальнай лекавай палітыкі, структурай фармацэўтычнага рынку Рэспублікі Беларусь, асноўнымі прынцыпамі ўліку, аналізу і планавання асноўных раздзелаў і паказчыкаў гаспадарча-фінансавай дзейнасці аптэкі, таварнай, цэнавай, збытавай і кадравай палітыкай фармацэўтычнай прамысловасці.

Праграма навучання ўключае лекцыйную і практычную часткі. лекцыі чытаюцца ў абсталяваных прафесійнай тэхнікай аўдыторыях. Практычныя заняткі і тэматычныя дыскусіі праводзяцца ў вучэбных кабінетах, у аптэчных установах базавых арганізацый аховы здароўя.

Асаблівасці навучання

  • Для вызначэння ўзроўню ведаў праводзіцца ўваходны і выходны тэставы кантроль.
  • Формай выніковай атэстацыі з’яўляецца субяседаванне.
  • Па заканчэнні навучання выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору.
  • Навучанне праходзіць на працягу 2 тыдняў з адрывам ад вытворчасці.
  • Групы фарміруюцца па меры паступлення заявак (форма заяўкі).

Учебные группы комплектуются в количестве 16 человек согласно плану повышения квалификации провизоров-организаторов на 2015 год, утвержденному Министром здравоохранения Республики Беларусь В.И.Жарко 14.07.2014 г.

Адказная
Кізляк Наталля Фёдараўна

Кафедра арганізацыі фармацыі
Адрас: г. Мінск, пр. Дзяржынскага 83, 1-ы навучальны корпус.
Тэлефон: + 375 17 272-42-02.

 

 Падзяліціся