Урач – гэта чалавек, які гатовы прысвяціць сябе служэнню людзям. Ён бярэ на сябе адказнасць за самае каштоўнае на свеце – жыццё чалавека.

За гады існавання Alma mater з яе сцен выйшла больш за 45 тысяч дыпламаваных ўрачоў, якія цяпер працуюць на прасторах Беларусі, СНД і многіх краінах свету. Іх служэнне на карысць здароўя чалавека заслугоўвае глыбокай павагі і ўдзячнасці. Яны высока нясуць званне выпускніка Мінскага (Беларускага) дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Усе прафесіі ад людзей, толькі тры ад Бога: Суддзя, Педагог і Урач (Сакрат).

У свеце няма ніводнай спецыяльнасці, якая патрабавала б такой высокай адказнасці, бо цана памылкі ўрача – жыццё. Таму, каб стаць урачом, трэба патраціць шмат сіл на адукацыю і няспынна вучыцца з моманту паступлення ў медыцынскі ўніверсітэт, і гэтак на працягу ўсяго жыцця.

Правільна дыягнаставаць захворванне, прызначыцьсвоечасовае лячэнне, заўважыць змены ў стане хворага і скарэктаваць тэрапію – задачы, з якімі штодзённа спраўляюцца ўрачы.

У прафесіі ўрача навучанне не заканчваецца ніколі: пастаяннае і рэгулярнае павышэнне кваліфікацыі, удзел у навуковых мерапрыемствах, асваенне новых метадаў дыягностыкі і лячэння.

Лекавыя сродкі

Лекавыя сродкі, вытворчасці РУП «Белмедпрэпараты».

Навуковыя мерапрыемствы

План будучых навуковых канферэнцый, семінараў і майстар-класаў у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, а таксама архіў справаздач мерапрыемстваў, якія адбыліся.

Публікацыі

Збор прац супрацоўнікаў універсітэта, надрукаваны у нацыянальных і міжнародных выданнях. Для спрашчэння пошуку неабходных артыкулаў каталог сфарміраваны па спецыяльнасцях.

 

 Падзяліціся